Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыляне перамаглі на адкрытым чэмпіянаце і першынстве Мінскай вобласці па лыжных гонках

13.02.2020

Адкрыты чэмпіянат і першынство Мінскай вобласці па лыжных гонках, якія праходзілі на базе адпачынку «Заячая паляна» ў Лагойскім раёне, прынеслі перамогу капылянам.

28 спартсменаў на чале з трэнерамі-выкладчыкамі ўстановы «ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК» Дзмітрыем Булам, Таццянай Грынкевіч і трэнерам-выкладчыкам ДУ «Капыльская СДЮШАР» Анатолем Сенюком прынялі ўдзел у спаборніцтве, дзе на старт выйшла 177 удзельнікаў са спартыўных школ Капыльскага, Лагойскага, Барысаўскага, Мядзельскага і Нясвіжскага раёнаў. Па выніках усіх этапаў першае месца ў агульнакамандным заліку заваявалі капыляне з агульным вынікам 81 ачко. На другім месцы Барысаўскі раён (80 ачкоў), на трэцім — Лагойскі (79).

Трэба адзначыць, што нядрэнныя вынікі паказалі нашы землякі і ў асабістым першынстве. Перамогу святкавалі выхаванцы Дзмітрыя Була - Аляксей Захарчэня, які выступаў сярод юнакоў 2006 г.н. і маладзей, а таксама Арцём Холад ва ўзроставай катэгорыі 2002-2003 г. н. Бронзавым прызёрам сярод дзяўчат 2002-2003 г. н. стала выхаванка Анатоля Сенюка Ірына Фядотава. Ацэньваючы выступленні капыльскіх лыжнікаў, намеснік дырэктара ДЮСШ Наталля Шатыка адзначыла, што хлопцы выступілі нядрэнна і астатнія навучэнцы патрапілі ў верхнія радкі пратаколаў спаборніцтва.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы