Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам!»

19.02.2020

У рамках рэалізацыі праекта «Капыль - здаровы горад» адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Пасябруй са спортам!».

- Правядзенне дадзенага конкурсу - гэта адзін са спосабаў прапаганды спорту як важнага сродку ўмацавання здароўя дзяцей і моладзі, далучэння іх да здаровага ладу жыцця, прафілактыкі правапарушэнняў, – кажа намеснік дырэктара Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна Таццяна Бурак. - На суд журы свае працы на зададзеную тэматыку падрыхтавалі юныя мастакі Капыльшчыны. Ва ўзроставай групе 1-3 класы малюнкі прадставілі 702 чалавекі, а ва ўзроставай групе сярод навучэнцаў 4-6 класаў – 610. Для ўдзелу ў абласным этапе журы трэба было выбраць па пяць лепшых работ у кожнай узроставай групе. У выніку сярод малодшых школьнікаў пераможцамі сталі: трэцякласнікі - Данііл Пікулік з СШ № 2 г. Капыля імя Т. Гартнага, Мілана Мікалаеўская з Лясноўскай СШ і Дар'я Лапатко з Камсамольскага КПК д/с-СШ, а таксама вучні другіх класаў: з Мажскага КПК д/с-НШ Паліна Байчык і з Быстрыцкай СШ Павел Сямашка. Сярод удзельнікаў больш старэйшага ўзросту лепш за іншых былі наступныя хлопцы. Гэта вучаніца 4 класа гімназіі № 1 г. Капыля імя Н. В. Рамашка Марыя Пласкавіцкая, пяцікласніца з Пацейкаўскай СШ Анастасія Усовіч і навучэнцы шостых класаў: Лізавета Дзегцярова са Старыцкай СШ, Ганна Краўцова з Дактаровіцкай СШ і Паліна Лагута з СШ № 3 г. Капыля.

Дзіяна Ткачэнка

«СП» 

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы