Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Выбіраем птушку-сімвал Капыльскага раёна разам

20.02.2020

На сайце Капыльскага райвыканкама вядзецца галасаванне за выбар птушкі-сімвала нашага раёна.

Усяго прадстаўлена 5 відаў птушак, у адну з якіх трэба выбраць у галасаванні.

Лугавы лунь - драпежны від птушак, адзін з 4 відаў лунёў, якія сустракаюцца ў Беларусі. Лугавога луня лёгка ўбачыць. Птушка звычайна палюе, лётаючы над палямі. Адрозніваецца агульнай светлай афарбоўкай цела, шэрымі крыламі з чорнымі канцамі. Вiд прыносіць вялікую карысць сельскай гаспадарцы, ядучы вялікая колькасць мышападобных грызуноў на сельскагаспадарчых палях.

Жоўтая пліска – адзін з звычайных відаў сельгасугоддзяў. Мае вельмі прыгожую яркую афарбоўку. Сілкуецца дробнымі бесхрыбтовымі жывёламі. На зіму ляціць. Сустракаецца на тэрыторыі раёна паўсюдна. Лёгка ўбачыць і распазнаць.

Шэрая курапатка - прадстаўнік атрада курападобных. Жыве на сельгасугоддзях, па ўскраінах населеных пунктаў. Адна з самых пладавітых птушак Беларусі. У гняздзе да 25 яек. Мае прыгожую афарбоўку, якая спалучае рыжы, карычневы і шэры колеру. Можна сустрэць на працягу ўсяго года.

Звычайная аўсянка - адзін з самых распаўсюджаных відаў Беларусі. Мае высокую колькасць. Сустракаецца на ўсіх адкрытых месцах пражываннях. Адрозніваецца жоўтай афарбоўкай галавы ў самцоў (у самак – жоўта-зялёная) і цагляна-рудай афарбоўкай надхвосця. Застаецца на зімоўку. На тэрыторыі раёна можна сустрэць паўсюдна.

Вясковая ластаўка - адзін з трох відаў ластавак, якія жывуць у Беларусі. Сустракаецца ва ўсіх населеных пунктах. Палюе на лятучых казурак, тым самым прыносіць вялікую карысць чалавеку. Лёгка распазнаць па чырвонаму горлышку і доўгіх крайніх пёрах хваста. Сустракаецца толькі ў цёплы перыяд года, зімуе ў Афрыцы.

Галасаванне працягнецца да 25 лютага. Адзначым, што толькі адзін чалавек можа пакінуць адзін голас.

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы