Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Памятка для асоб, якія прыбылі з Кітайскай Народнай Рэспублікі

20.02.2020

Арганізацыя медыцынскага назірання.

Калі вы прыехалі з Кітайскай Народнай Рэспублікі - на працягу 14 дзён ад моманту прыезду за вамі будзе арганізавана медыцынскае назіранне.

Калі з вамі на працягу 1 сутак з моманту прыезду не звязаўся медыцынскі работнік тэрытарыяльнай арганізацыі аховы здароўя, патэлефануеце самастойна ў паліклініку па месцы жыхарства (часовага знаходжання) па тэлефоне «Выклік лекара на дом» і абавязкова паведаміце, што вы прыбылі з Кітайскай Народнай Рэспублікі, дату прыбыцця, звесткі аб стане здароўя (пакажыце наяўнасць/адсутнасць прыкмет рэспіраторнай інфекцыі, тэмпературу цела).

Сачыце за станам свайго здароўя.

Пры пагаршэнні самаадчування (павышэнні тэмпературы цела, з'яўленнi кашлю, дыхавіцы, агульнага нядужання) неадкладна выклікайце брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі па тэлефоне 103. Абавязкова паведаміце дыспетчару, што прыбылі з Кітайскай Народнай Рэспублікі і дату прыбыцця.

У мэтах прафілактыкі на працягу 14 дзён з моманту прыезду з Кітайскай Народнай Рэспублікі:

абмяжуйце (мінімізуйце) круг зносін;

не наведвайце масавыя мерапрыемствы і аб'екты з вялікім скопішчам людзей (напрыклад, гандлёвыя цэнтры, кінатэатры);

выкарыстоўвайце сродкі індывідуальнай абароны органаў дыхання пры зносінах з іншымі людзьмі (аднаразовыя медыцынскія маскі). Памятаеце! Маску неабходна мяняць кожныя 2-3 гадзіны;

Выконвайце гігіену рук (выкарыстоўвайце мыла або антысептычныя сродкі);

Выконвайце «рэспіраторны этыкет» пры чханні або кашлю;

ветрыце і праводзіце рэгулярную вільготную ўборку памяшкання.

Тэлефон «гарачай» лініі па пытаннях прафілактыкі інфекцыі, выкліканай каронавірусам COVID-19 + 375 (29) 156-85-65 (званкі прымаюцца ў працоўныя дні з 8:30 да 13:00 і з 13:30 да 18:00).

ГУ « Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», 2020

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы