Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З 21 па 24 лютага ў Капыльскім раёне пройдзе прафілактычная акцыя «Цвярозы кіроўца»

21.02.2020

У мэтах умацавання транспартнай дысцыпліны, актывізацыі работы па спыненні фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап'янення з 21 па 24 лютага 2020 года на тэрыторыі Капыльскага раёна, будзе праведзена прафілактычная акцыя «Цвярозы кіроўца».

Кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення адно з самых сур'ёзных парушэнняў правілаў дарожнага руху. Статыстыка сведчыць, што 5-10% ДТЗ, якія здзяйсняюцца па віне кіроўцаў, звязана менавіта з гэтым правапарушэннем. Цяжар наступстваў такіх дарожна-транспартных здарэнняў значна вышэй па параўнанні з астатнімі аварыямі. У 2019 годзе на тэрыторыі Капыльскага раёна адбылося 20 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі загінула, 23 атрымалі раненні. Кіроўцамі якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення здзейснена 4 ДТЗ, асобамі якія не маюць пасведчання кіроўцы здзейснена 2 ДТЗ. Па віне пешаходаў і веласіпедыстаў здзейснена 3 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Усяго з пачатку года на тэрыторыі Капыльскага раёна зарэгістравана 2 ДТЗ, у якім 3 чалавекі пацярпелі, у тым ліку 1 ДТЗ з удзелам веласіпедыста.

Паважаныя грамадзяне! Аб фактах знаходжання на праезнай частцы дарогі уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, якія ствараюць сваімі дзеяннямі пагрозу бяспецы дарожнага руху, аб кіраванні транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама не маюць права кіравання, іншых абставінах, якія ствараюць рызыкі здзяйснення парушэнняў правілаў дарожнага руху і дарожна-транспартнага здарэння, паведаміце ў АДАІ і дзяжурную частку Капыльскага РАУС па тэлефоне 55444, 25267,55147 або па 102!

Уладзімір КАПЦЯЕЎ, старшы інспектар ДПС АДАІ Капыльскага РАУС, старшы лейтэнант міліцыі

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы