Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У раённым Цэнтры культуры адбыўся злёт перадавікоў народнай гаспадаркі Капыльшчыны

25.02.2020

Традыцыйна раённы злёт перадавікоў - гэта даніна павагі людзям працы, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў і поспехаў у сваёй прафесійнай дзейнасці

У мінулую пятніцу ў Капыльскім раённым цэнтры культуры сабраліся прафесіяналы ўсіх сфер дзейнасці раёна, вартыя самай высокай пахвалы, права называцца лепшымі працаўнікамі Капыльшчыны.

Сустракалі перадавікоў, дэлегацыі працоўных калектываў, гасцей урачыстасці выставы-дэгустацыі, размешчаныя ў фае раённага цэнтра культуры. Тут былі прадстаўлены як даўно ўпадабаная прадукцыя, якая заваявала давер спажыўцоў, так і навінкі вытворчасці КУП «Мінскхлебпрам», Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», райпо, кааппрама і ПВУП «Саліта-біс». Ледзь воддаль - размясціўся тэатр застылых фігур, героямі якога сталі навучэнцы клубнага аб'яднання «Вытокі» раённага цэнтра традыцыйнай культуры. Ідэя пастаноўкі належыць майстру народнага клуба «Скарбонка» Бернардзе Леаненка.

На выставе-дэгустацыі кааппрама Сяргей Пілішчык (справа), Міхаіл Бада і дырэктар прадпрыемства Тамара Абрамовіч

У ліку ганаровых гасцей - ветэраны працы - Людміла Каменка, Яўген Сівец, Віктар Станкевіч і Уладзімір Майсейчык

Відовішчнай апынулася афіцыйная частка цырымоніі адкрыцця свята. Яркім акцэнтам стала лазернае шоў і відэа-фільм, якія адлюстравалі тое, што наш край багаты таленавітымі людзьмі. Павіншаваць перадавікоў прыбылі ганаровыя госці. Сярод іх – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Аляксандр Ільясевіч, старшыня Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК Міхаіл Бада, намеснік генеральнага дырэктара камунальнай вытворчага УП «Мінскхлебпрам» Святлана Касоўская, намеснік дырэктара ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Ігар Абрамовіч, благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны, настаяцель прыходу касцёла святых Пятра і Паўла ксёндз Андрэй Калядка, а таксама дэлегацыі Нясвіжскага, Уздзенскага і Клецкага раёнаў. Усе яны выказалі павагу і ўдзячнасць працаўнікам Капыльскага краю.

Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю знаёміліся са святочным нумарам «Слава працы»

Лепшыя па прафесіі - Аляксандр Сердзюкоў і Уладзімір Казакевіч

Адкрываючы святочнае мерапрыемства і звяртаючыся да ўдзельнікаў злёту, старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык выказаў падзяку перадавікам за іх працу, адзначыўшы, што сумесная праца кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў і арганізацый, звычайных працаўнікоў народнагаспадарчага комплексу прынесла станоўчыя вынікі ў сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. Ён закрануў таксама перспектывы Капыльшчыны і падзяліўся планамі і ідэямі, якія павінны і будуць працаваць на карысць раёна, яго жыхароў.

- Гэты год для ўсіх жыхароў Капыльшчыны будзе няпростым, ён стане для нас пэўным іспытам для далейшага руху наперад – адзначыў кіраўнік раёна. - Мы павінны з усёй адказнасцю сустрэць 75-годдзе Вялікай Перамогі. Няпростым ён стане яшчэ і таму, што нас чакае найважнейшая выбарчая кампанія - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты год будзе стартам падрыхтоўкі да правядзення ў Капылі ў 2021 годзе Дня беларускага пісьменства і абласнога свята «Дажынкі».

Словы падзякі за добрую працу, за вялікі энтузіязм і верныя мэты, за ўклад у абласны і рэспубліканскі каравай, за хвацкі поспех і бясконцы аптымізм працаўнікам раёна выказаў і Аляксандр Ільясевіч.

Словы падзякі працаўнікам раёна кажа Аляксандр Ільясевіч

Перадавікоў Капыльшчыны вітае пратаіерэй Сергій Чарны

У адрас перадавікоў раёна вядучыя свята таксама зачыталі прывітальны адрас ад старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч: «Нягледзячы на пэўныя цяжкасці ў вас ёсць станоўчыя вынікі ва ўсіх абласцях народнай гаспадаркі раёна. І, вядома ж, аснова росквіту любога прадпрыемства любой сферы - граматны, прафесійны і працаздольны калектыў, яго працоўныя традыцыі. Людзі, якія сабраліся на злёце перадавікоў, як раз і ёсць носьбіты тых поспехаў, якія на працягу гадоў складваюцца на месцах. У гонар свята прыміце словы падзякі за вашу нялёгкую высакародную працу. Пажаданні здароўя, міру, дабра, шчасця і працвітання Капыльскаму раёну».

Безумоўна, ключавым момантам свята стала цырымонія ўзнагароджання. Пра кожнага, хто ў гэты дзень выходзіў на сцэну, можна сказаць нямала добрых слоў. І кіраўнікі розных рангаў, і простыя працаўнікі - людзі, годныя павагі. За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесійны ўзровень, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна падзякай старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 г. Капыля Людміла Лазоўская і галоўны аграном ААТ «Прагрэс 2010» Мікалай Краўчанка. Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь адзначаны брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі малочнатаварнай фермы «Кацельнікі» ААТ «Прагрэс 2010» Сяргей Вярэніч, кіраўнік аддзялення (фермы) «Макраны» ААТ «Семежава» Вера Маляўка і заатэхнік ААТ «Старыца-Агра» Алена Катлярова.

Падзякай міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь адзначана праца галоўнага ветэрынарнага лекара ААТ «Капыльскае» Пятра Грынкевіча, аператара машыннага даення вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «ПIК-Лясное» Галіны Логаш. Падзякі старшыні мінаблвыканкама ў гэты дзень былі ўдастоены майстар па паспяванні сыроў Капыльскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Святлана Вярбіла, дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава, трактарыст-машыніст філіяла «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» Сяргей Новік і кандытар пятага разраду вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Капыльскі кааппрам» Алена Рачак.

Па традыцыі на святочную сцэну па чарзе падымаліся пераможцы раённага спаборніцтва ў розных галінах і сферах дзейнасці, а таксама прадстаўнікі ў намінацыі «Лепшы па прафесіі». Іх імёны, згодна з рашэннем райвыканкама, занесены на раённую Дошку гонару. Уручалі ганаровыя граматы і дыпломы райвыканкама, падзякі старшыні Капыльскага райвыканкама, ганаровыя граматы і падзячныя лісты раённага Савета дэпутатаў і, вядома ж, грашовыя прэміі і кветкі. Шэраг працаўнікоў былі ўдастоеныя ўзнагарод ад Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК, у тым ліку ад раённай прафсаюзнай арганізацыі. Узнагароды таксама былі ўручаны калектывам і працаўнікам, якія праславілі наш раён сваімі высокімі вынікамі. Ім, здавалася, не будзе канца. Але гэта толькі цешыла, бо авацыі былі толькі ў гонар годных.

Асобныя словы падзякі гучалі ў адрас ветэранаў працы, а таксама сямейных працоўных дынастый. Агульны працоўны стаж дынастыі з КУП «Капыльскі РСУ» 96 гадоў. Аляксандр Валянцінавіч Толкач працуе слесарам-рамонтнікам, Людміла Пятроўна Пашкевіч да выхаду на пенсію была загадчыцай складам, а Віталь Анатольевіч Пашкевіч працуе на прадпрыемстве сартавальнікам. Сямейная працоўная дынастыя на чале з Нінай Юльянаўнай Шыдлоўскай - медыцынскія работнікі. Ніна Юльянаўна з 1969 па 2005 год працавала медыцынскай сястрой па фізіятэрапіі аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы. Яе дачка Алена Анатольеўна Шыманская - медыцынская сястра аддзялення прафілактыкі паліклінікі, стаж працы на пасадзе 27 гадоў. Унучка Кацярына Анатольеўна Кір'яцкая - медыцынская сястра акушэрскага аддзялення, у цяперашні час знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцем. Гэтыя сем'і адданыя сваёй прафесіі, выбранай аднойчы і назаўжды.

Ірына Кісляк (у цэнтры) з прадстаўнікамі сямейных працоўных дынастый

Кветкі - ветэранам працы

Музычныя нумары мастацкай самадзейнасці і харэаграфічныя пастаноўкі – усё было прапанавана людзям, чые рукі не баяцца працы. Прысутным у зале дарылі сваё майстэрства таленавітыя вакалісты і творчыя калектывы ўстаноў культуры Капыльшчыны: Сяргей Шкурдзе, Валянціна Зарэмбаўская і Вячаслаў Курчык, харэаграфічныя калектывы раённага цэнтра культуры і Капыльскай ДШМ, народны ансамбль народнай песні «Спадчына», вакальная ўзорная студыя эстраднага вакалу «Кліо» і народны вакальны ансамбль «Аліра».

Музычны нумар ад Народнага ансамбля народнай песні «Спадчына»

Бурна сустракалі прысутныя Заслужаны аматарскі калектыў фальклорны ансамбль «Дударыкі». Нязменным яго кіраўніком з'яўляецца наш вядомы зямляк, найталенавіты чалавек, які ў гэтым годзе адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта за выдатныя дасягненні ў галіне аматарскага мастацтва, Дзмітрый Ровенскі.

На сцэне — заслужаны аматарскі калектыў фальклорны ансамбль «Дударыкі»

А пад заслону – сюрпрыз: са сцэны паліліся душэўныя і забіяцкія песні поп-фолк гурта «Лялькі Карпарэйшн» пад кіраўніцтвам Андрэя Каліны.

Мерапрыемства скончылася, але не скончыліся павага і пашана да майстроў сваёй справы. Яны знайшлі сваё пакліканне, выбралі правільную прафесію, змаглі максімальна раскрыць свой патэнцыял і прынесці карысць роднай зямлі.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы