Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

28 лютага адбудзецца VIII З'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

26.02.2020

На VIII З'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які адбудзецца 28 лютага, абраны 508 дэлегатаў з усёй краіны - прадстаўнікі ад усіх рэгіёнаў і галін. Сярод іх - старшыня Капыльскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч, з якой мы пагутарылі напярэдадні гэтай важнай падзеі.

26 2 20 9

- Валянціна Сямёнаўна, раскажыце аб падвядзенні вынікаў у прафсаюзнай дзейнасці?

- Увесь мінулы год быў вельмі адказны для прафсаюзнага руху. Па ўсёй краіне праходзілі справаздачна-выбарчыя сходы і канферэнцыі прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў і раёнаў. Мы падводзілі вынікі праведзенай за пяць гадоў працы і намячалі планы на будучыню. У гэтым годзе справаздачна-выбарчая кампанія падыходзіць да свайго фіналу і завершыцца 28 лютага VIII З'ездам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Гэта маштабная і значная падзея ў грамадскім жыцці краіны. На ім будуць падведзеныя вынікі працы Федэрацыі прафсаюзаў за пяць гадоў і вызначаны асноўныя напрамкі работы ў будучыні.

- Што будзе абмяркоўвацца на бліжэйшую пяцігодку?

- Для мяне вельмі ганарова і разам з тым вялікая адказнасць прадстаўляць наш раён на гэтым маштабным мерапрыемстве. На з'ездзе мы вызначаем асноўныя напрамкі работы на бліжэйшы перыяд, паставім перад сабой задачы, над вырашэннем якіх будзем працаваць наступныя пяць гадоў. Усе яны будуць адлюстраваны ў праграме дзейнасці ФПБ на 2020-2025 гг. Мы ўжо працуем з гэтым дакументам. І для мяне важна, каб у ім былі таксама адлюстраваны інтарэсы людзей нашага раёна.

- Якi, на вашу думку, уплыў сёння мае прафсаюзны рух?

- Праца, зробленая ў папярэднія гады, як ніколі паказала сілу прафсаюзнага руху краіны. Гэта аўтарытэтная арганізацыя, пазіцыя якой мае вагу на ўсіх узроўнях - ад мясцовай улады да ўрада. Па нашай ініцыятыве былі прыняты важныя змены ў заканадаўчых актах, якія паляпшаюць жыццё працоўных. Упершыню ў гісторыі Федэрацыя прафсаюзаў нароўні з органамі выканаўчай і заканадаўчай улады выступіла адным з распрацоўшчыкаў законапраекта па змяненні Працоўнага кодэкса. Усяго ФПБ былі ўнесены прапановы па змене больш за 30 артыкулаў. Велізарная праца праведзена ў прававой сферы і галіне аховы працы. Тым не менш яшчэ ёсць над чым працаваць. І я ўпэўненая, што ў наступныя пяць гадоў нам разам атрымаецца дамагчыся яшчэ большага.

Гутарыў Павал Шэін

 «СП» 

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы