Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне, як і па ўсёй Мінскай вобласці, адбыўся адзіны дзень інфармавання насельніцтва

27.02.2020

У мінулы чацвер на Капыльшчыне, як і па ўсёй Мінскай вобласці, адбыўся адзіны дзень інфармавання насельніцтва.

Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп выехалі ў працоўныя калектывы, дзе галоўнай тэмай размовы быў стан і перспектывы транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь.

Пытанні развіцця транспартнага комплексу краіны знаходзяцца ў пастаянным полі зроку прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Нават яго прызнанне «з даўніх часоў аўтамабілі - гэта маё хобі, я сачу за развіццём гэтай галіны» гаворыць пра многае. Размаўляючы з кіроўцамі напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў, А. Р. Лукашэнка адзначыў, што «пара развіваць і вытворчасць электрамабіляў і больш выкарыстоўваць на дарогах грамадскі электратранспарт».

Транспартны комплекс рэспублікі мае выключна важнае значэнне ў жыццезабеспячэнні яе шматгаліновай эканомікі і рэалізацыі сацыяльнай палітыкі дзяржавы. «Дарога - гэта галоўнае. Ёсць дарога, ёсць эканоміка - ёсць жыццё», - падкрэсліў Прэзідэнт.

Праца транспартнага комплексу накіравана на вырашэнне бягучых і перспектыўных задач, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы і ўрадам.

«Наяўнасць развітой транспартнай інфраструктуры - вельмі важны элемент раўнамернага развіцця рэгіёнаў Беларусі» – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. Больш за тое, яе развіццё вядзецца не толькі ў інтарэсах Беларусі, але адыгрывае вялікую ролю ў міжнародным плане: «Мы разумеем, што для Еўропы, Расіі, Кітая гэта тысячакіламетровае акно праз Беларусь вельмі важна. І тое, што мы сёння тут з вамі робім, - гэта не толькі для Беларусі, гэта для ўсяго свету найважнейшыя артэрыі».

Асноўныя намаганні канцэнтруюцца на ўдасканаленні ўмоў функцыянавання транспарту, развіцці яго інфраструктуры, забеспячэнні мэт устойлівага развіцця рэспублікі і выкананні мэтавых паказчыкаў эфектыўнасці. Для гэтага рэалізуюцца меры, прадугледжаныя дзяржаўнымі праграмамі і адпаведнымі планамі мерапрыемстваў.

Марыя Шэіна

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы