Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Праекты Капыльскага дзяржаўнага каледжа атрымалі інвестыцыйныя сертыфікаты на іх падтрымку і развіццё

27.02.2020

Гуманітарныя праекты Капыльскага дзяржаўнага каледжа «MODERN» і «Аграсядзіба «Мядовая заiмка» атрымалі інвестыцыйныя сертыфікаты на іх падтрымку і развіццё.

14 лютага 2020 года ў Слуцку прайшло пашыранае пасяджэнне Мінскага абласнога савета па развіцці прадпрымальніцтва і галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Маштабнае мерапрыемства дало старт ўнікальнаму абласному праекту «Прадпрымальніцкая ініцыятыва, фінансавая граматнасць, сучасная адукацыя: новыя драйверы эканомікі», накіраванаму на развіццё ў вучняў сталічнага рэгіёну асноў фінансавай граматнасці і прадпрымальніцкай дзейнасці.

Упрыгожыў дадзенае мерапрыемства кірмаш вучнёўскіх бізнес-кампаній, стартапаў, удзел у якіх прынялі больш за 20 каманд. Установа адукацыі «Капыльскі дзяржаўны каледж» прадставіла на суд інвестараў і экспертаў два гуманітарныя праекты. Так, «Шматпрофільны цэнтр крокавай даступнасці «MODERN» абараняў аўтарскі калектыў на чале з кіраўніком праекта выкладчыкам Юліяй Мікалаеўнай Мяцельскай і навучэнскай каледжа Аляксандрай Гліністай. Вялікую цікавасць ва ўдзельнікаў пасяджэння выклікала і «Аграэкасядзіба «Мядовая заiмка»: кіраўнік, загадчык аддзялення Марына Віктараўна Давідоўская, а таксама навучэнцы — Міхаіл Карагодаў і Яніна Занько. За ўдзел у рабоце пашыранага пасяджэння калектывы атрымалі Падзячныя лісты ад галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама, а хлопцам таксама былі ўручаны сертыфікаты на навучанне ў абласны бізнес-школе. Галоўным прызам сталі інвестыцыйныя сертыфікаты на падтрымку і развіццё двух гуманітарных праектаў ад камітэта эканомікі Мінаблвыканкама.

Дарэчы, па выніках кірмашу бізнес-кампаній, стартапаў і праектаў прыз глядацкіх сімпатый і кубак таксама атрымала вучнёўская бізнес-кампанія «Сузор'е ідэй» ДУА «Грозаўскі КПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» Капыльскага раёна.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы