Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ветэранскі актыў Капыльшчыны сустрэўся з прадстаўніком абласной арганізацыі ветэранаў

28.02.2020

У гэты дзень была магчымасць пагутарыць, задаць пытанні і абмеркаваць набалелыя праблемы з намеснікам старшыні Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Рэгінай Кузьміч.

Удзел у гутарцы прынялі таксама запрошаныя прадстаўнікі раённых структур - кіраўнік спраў райвыканкама Алена Міхайлоўская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ларыса Юхо і намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валянціна Давідчык.

Выступаючы перад прысутнымі, старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка адзначыла, што ў год святкавання Вялікай Перамогі галоўнае - дайсці да кожнага ветэрана і актывізаваць працу з ветэранамі працы. Таму раённы Савет ветэранаў сваю працу па ўсіх напрамках будуе ў цесным узаемадзеянні з раённай уладай, з многімі раённымі службамі, грамадскімі арганізацыямі. Менавіта такое супрацоўніцтва дазваляе прыцягнуць да агульнай справы прадстаўнікоў самых розных узростаў, аб'яднаць іх агульнымі інтарэсамі, заахвоціць да актыўнай жыццёвай пазіцыі і ініцыятывы. Прыемна было пачуць з вуснаў старшыні Савета ветэранаў аб цесным узаемадзеянні і супрацоўніцтве ветэранскай арганізацыі і газеты «Слава працы», на старонках якой асвятляецца актыўная дзейнасць ветэранаў.

Як адзначыла ў прывітальным слове Рэгіна Кузьміч, адна з галоўных задач ветэранскіх арганізацый - паляпшэнне жыцця ветэранаў, а таксама абарона іх сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Для гэтых людзей вельмі важна ведаць, што яны не забыты.

- Сёння ветэранскія арганізацыі карыстаюцца аўтарытэтам сярод насельніцтва — падкрэсліла Рэгіна Станіславаўна. - І ваш раённы Савет ветэранаў - прыклад для пераймання. Гэта відаць з актыўнай дзейнасці па ўсіх напрамках. У вас змяніўся лідэр, і можна ўпэўнена сказаць, што ўзначаліў Савет чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, які ўмее павесці за сабой, з'яднаць ветэранаў і прадстаўнікоў падрастаючага пакалення і накіраваць іх намаганні на добрыя справы.

Сапраўды, 2019 год быў па-свойму знакавым, але бягучы год будзе таксама напоўнены падзеямі: 75-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, абласная справаздачна-выбарная канферэнцыя і палітычная кампанія - выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па словах выступоўцаў, ветэранская арганізацыя праводзіць плённую працу з моладдзю, імкнецца аказаць пасільную дапамогу ў любой справе, заўсёды знаходзячыся ў эпіцэнтры галоўных падзей. Яе члены ўваходзяць у склад выбарчых камісій, ініцыятыўных груп, іх надзейнае плячо ўлада адчувае заўсёды.

Кіраўнік справамі райвыканкама Алена Міхайлоўская і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ларыса Юхо падзякавалі ветэранам за актыўную працу, выказаўшы ўпэўненасць, што тыя традыцыі і добрыя справы, якія зроблены ў мінулым годзе, не толькі працягнуцца, але і прымножацца.

Прыемным момантам сустрэчы стала віншаванне лідара Савета ветэранаў з уручэннем «Знака Пашаны» Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Узнагароду днямі Людміле Каменка ўручыў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Мікалай Мацюкевіч.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы