Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раённым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшла сяброўская сустрэча па міні-футболе

28.02.2020

У рамках акцыі «29 добрых спраў» на тэрыторыі Капыльшчыны праходзіць нямала цікавых мерапрыемстваў

Юныя футбалісты, навучэнцы Капыльскай СДЮШАР, атрымалі мячы ад Мінскага абласнога ўпраўлення МНС і Капыльскага райвыканкама. Гэта быў своеасаблівы падарунак не толькі да Дня абаронцаў Айчыны, але і ў рамках акцыі «29 добрых спраў», якая праходзіць на Міншчыне.

А перад гэтым у спартыўнай зале Капыльскага раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра адбылася сяброўская сустрэча па міні-футболе. За права называцца пераможцам турніру пазмагаліся тры каманды - Капыльскага райвыканкама, упраўлення камітэта дзяржаўнай бяспекі па г. Мінску і Мінскай вобласці і пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада ўстановы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС».

Паміж удзельнікамі турніру разыгралася сапраўдная барацьба за тое, каб размеркаваць ганаровыя прызавыя месцы. Футбалісты не баяліся атрымання магчымых траўм, аддавалі ўсе сілы, энтузіязм і энергію падчас гульняў. Спартсмены-аматары ўпэўнены: поспех - у згуртаванасці каманды, гэта дае вялікія шанцы на перамогу.

Праз некалькі гадзін упартай футбольнай бітвы турнір знайшоў сваіх пераможцаў: гэтым разам каманда райвыканкама стала лепшай. Другое месца засталося за камандай Упраўлення КДБ, на трэцяй прыступцы п'едэстала - абласныя ратавальнікі. Дыпломы ўручаў старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, які, дарэчы, быў адным з гледачоў падчас футбольных баталій у спартыўнай зале ФАЦа.

Павел Шэін

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы