Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне прайшоў апошні этап рэспубліканскай акцыі «Бяспека - у кожны дом!»

02.03.2020

Пазнавальныя мерапрыемствы ад ратавальнікаў у рамках акцыі праходзілі на працягу месяца.

Кожны чалавек хоча жыць бяспечна, з гэтым сцвярджэннем пагодзяцца ўсе. Але якія правілы трэба выконваць? На гэта пытанне адказвалі супрацоўнікі Капыльскага РАНС і актывісты клуба юных ратавальнікаў пажарных пры правядзенні мерапрыемства каля крамы «Санта» ў Капыль.

Для дзяцей і дарослых былі прапанаваны пляцоўкі на выбар: скласці пазлы, знайсці небяспекі ў кватэры, знайсці недахопы ў эксплуатацыі печы, правільныя дзеянні ў выпадку загарання ежы на пліце, а таксама прапаноўвалася прымяраць баявую вопратку ратавальнікаў-пажарных, а самыя маленькія ўдзельнікі маглі сфатаграфавацца ў пажарна-аварыйна выратавальнай тэхніцы. Таксама работнікі Капыльскага РАНС даводзілі інфармацыю аб аператыўнай абстаноўцы на тэрыторыі раёна і вобласці.

Гараджане з задавальненнем удзельнічалі і паказалі свае веды на супрацьпажарную тэматыку. За ўдзел усе атрымалі сувеніры ад МНС, а таксама маляўнічыя ўлёткі з напамінам аб мерах пажарнай бяспекі ў розных надзвычайных сітуацыях і паабяцалі, што паспрабуюць выконваць усе правілы і патрабаванні, пра якія яны пачулі на мерапрыемстве.

Таццяна БАЛАЖЫНСКАЯ,

Спецыяліст СПiО Капыльскага РАНС

Фота аўтара і Паўла Шэіна

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы