Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім РАУС прайшла інтэлектуальная гульня па прафілактыцы наркаманіі сярод непаўналетніх

02.03.2020

Інтэлектуальная гульня - брэйн-рынг - пад такой назвай сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» адбылася на базе аддзела ўнутраных спраў Капыльскага райвыканкама.

Праходзіла яна ў рамках міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з законам!», прафілактычнага праекта «Капыль - здаровы горад» і напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй.

Падчас інтэлектуальнага рынга хлопцы развеялі міфы пра наркотыкі, высветлілі, чым так небяспечна залежнасць і якія наступствы ўжывання забароненых рэчываў. Асобная катэгорыя пытанняў датычылася прававых аспектаў і відаў адказнасці за злачынствы ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў.

- Працэс гульні апынуўся для хлопцаў вельмі займальным. На некаторыя пытанні каманды адказвалі вельмі хутка, а над некаторымі даводзілася сур'ёзна падумаць, і толькі пасля дэталёвага абмеркавання знаходзіўся прыдатны і правільны адказ, - падкрэсліла начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС Наталля Шах. - У канцы мерапрыемства камандам былі прапанаваны ключавыя словы, з выкарыстаннем якіх неабходна было скласці апавяданне на прапанаваную тэму.

Прыемна адзначыць, што моладзь раёна мае дакладнае ўяўленне аб наркаманіі, ўсведамляе яе наступствы. Гэта значыць, што ў маладых людзей фармуецца негатыўнае стаўленне да забароненых рэчываў.

- Захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей і моладзі ўваходзіць у лік найважнейшых дзяржаўных задач — адзначыла спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Юлія Бурак. — Мы, арганізатары брэйн-рынга, перакананы ў неабходнасці праводзіць як мага больш падобных сустрэч, каб інфармаваць маладое пакаленне пра наступствы, якія цягнуць за сабой небяспечныя залежнасці, і тлумачыць дзейнае заканадаўства максімальна аператыўна і даступна.

У канцы гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы і дыпломы ад арганізатараў мерапрыемства — інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў і ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама. Лепшай жа прызнана зборная каманда «Альфа».

Сяргей Козел

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы