Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі прайшлі раённыя спаборніцтвы «Эвакуацыйныя гульні»

04.03.2020

На базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна ў рамках акцыі «Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі» і «29 добрых спраў» прайшлі раённыя спаборніцтвы «Эвакуацыйныя гульні» сярод каманд навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Асноўнымі мэтамі мерапрыемства з'яўляюцца вызначэнне ўзроўню ведаў у навучэнцаў па пытаннях забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці, удасканаленне практычных навыкаў навучэнцаў дзейнічаць ва ўмовах НС у мірны час.

Згодна з умовамі конкурсу, удзельнікам трэба было «эвакуявацца» з задымленага памяшкання па ўмоўным сігнале пажарнай сірэны, знайсці вогнетушыцель згодна з планамі эвакуацыі, рэанімаваць умоўнага чалавека, патэлефанаваць у службу выратавання, знайсці ключ ад выхаду. Арганізатары спаборніцтваў - РАНС і ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама - зрабілі акцэнт на момантах, на якія хлопцы не заўсёды звяртаюць увагу, а менавіта размяшчэнне і змест планаў эвакуацыі з будынкаў, месца размяшчэння вогнетушыцеляў.

Радуе, што каманды паказалі не толькі веды і ўменні, але і згуртаванасць калектыву ў цяжкай сітуацыі. Іх праўдзівы пераможны вынік калі-небудзь пакажа выратаванае ўласнае ці чыёсцi жыццё. А гэты вынік магчымы толькі пры самавалоданнi, вытрымцы, упэўненасці. Усе гэтыя якасці набываюцца толькі на практыцы. Па выніках гульні высокі ўзровень падрыхтоўкі ў спаборніцтвах паказалі навучэнцы сярэдняй школы № 2 г. Капыля ім. Г. Гартнага і гімназіі № 1 г. Капыля ім. Н.У. Рамашка, якія перамогу падзялілі паміж сабой. Трэцяе месца заняла каманда сярэдняй школы № 3 г. Капыля.

Мяркуючы па ўсім, школьнікі практычны ўрок бяспекі засвоілі, бо галоўнае ў гульні - не перамога, а веды, якія яны набылі, хай і на ўсялякі пажарны выпадак.

Юлія БУРАК, галоўны спецыяліст аддзела вучэбнай, сацыяльнай і выхаваўчай працы, спорту і турызму ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы