Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аляксандр Карлюкевіч: «Капыль заслужыў гонар правесці Дзень Пісьменства»

04.03.2020

Паездка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча на Капыльшчыну была звязана не толькі з правядзеннем дня інфармавання.

Як вядома , ў 2021 годзе ў нас пройдзе Дзень пісьменства. Гэта і паслужыла падставай для больш дэталёвага азнаямлення з Капылём.

Для пачатку ў зале пасяджэнняў райвыканкама міністр сустрэўся з ідэалагічным актывам рэгіёну, дзе перад прысутнымі з пашыранай інфармацыяй аб сацыяльна-эканамічным развіцці Капыльскага раёна выступіла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Лосік. З цікавасцю ўсе слухалі і выступленне Аляксандра Карлюкевіча, які спыніўся на асноўных аспектах работы Міністэрства інфармацыі, у тым ліку і рэгіянальнай прэсы. Ён адзначыў, што ў Мінскай вобласці можа быць больш сеткавых выданняў, зарэгістраваных як сродкі масавай інфармацыі, паколькі менавіта рэгіянальныя СМІ застаюцца інструментам уздзеяння на грамадска-палітычную сітуацыю ў рэгіёнах. Рэдакцыі раённых газет павінны працаваць над інфармацыйным напаўненнем не толькі газеты, але і сайта. Бо заўсёды шмат розных ініцыятываў, якія тычацца культурнай, асветніцкай сферы, ідэалагічнай работы і інфармацыйных пытанняў.

Значную частку сваёй прамовы міністр інфармацыі адвёў кнігавыданню ў Беларусі, якое ў стагоддзе інтэрнэту не толькі не збаўляе свае тэмпы, але і нарошчвае іх. Прыемна, што ў кніжнай серыі выдавецтваў вялікае месца займае і творчасць ураджэнцаў Капыльшчыны - вядомых пісьменнікаў і паэтаў. Адна з апошніх навінак - зборнік нарысаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Марціновіча «Капыльшчына. Душа рвецца сюды». Менавіта гэтую кнігу Аляксандр Карлюкевіч і ўручыў намесніку старшыні райвыканкама Аляксандру Дубіне. У выданні, якое пазней было перададзена ў раённы краязнаўчы музей, ёсць шмат цікавага пра гісторыю Капыля, а таксама апавяданні пра Мендзеле Мойхер-Сфорыма, Кузьму Чорнага, Міколу Хведаровiча, Алеся Адамовіча, Анатоля Астрэйку, іншых вядомых людзей, звязаных з Капыльскім краем.

Кнігу Алеся Марціновіча «Капыльшчына. Душа рвецца сюды» Аляксандр Карлюкевіч ўручыў Аляксандру Дубіне

На заканчэнне сустрэчы з актывам міністр інфармацыі яшчэ раз нагадаў пра тое, што Капыль не выпадкова удастоіўся права правядзення ў 2021 годзе Дня пісьменства. Гэта багатая гісторыяй зямля са сваімі традыцыямі, радзіма вядомых паэтаў і пісьменнікаў. Падрыхтоўка да свята пачынаецца ўжо сёння, адзначыў Аляксандр Карлюкевіч. Павінна быць усё дакладна спланавана і арганізавана, каб прадставіць Капыльшчыну на самым высокім узроўні.

Пасля сустрэчы з актывам высокапастаўлены госць наведаў раённы краязнаўчы музей, дзе яго дырэктар Валянціна Шуракова распавяла аб экспазіцыях, выставах, падзялілася планамі на будучыню.

Экскурсію па раённым краязнаўчым музеi вядзе Валянціна Шуракова

З цікавасцю міністр інфармацыі азнаёміўся з працай рэдакцыі газеты «Слава працы», якая ўяўляе сабой своеасаблівы холдынг. У склад установы ўваходзіць рэдакцыя па выданні газеты, выпуску перадач раённага радыё, а таксама вытворчы аддзел, які ажыццяўляе паліграфічную дзейнасць. Менавіта гэта адрознівае рэдакцыю газеты «Слава працы» ад іншых рэгіянальных СМІ краіны. Былі адзначаны добрыя ўмовы працы для супрацоўнікаў капыльскай рэдакцыі, дадзена станоўчая ацэнка паліграфічнаму выкананню газеты «Слава працы», яе інфармацыйнай насычанасці. Міністр пацікавіўся працай на сайце выдання, стварэннем перадач раённага радыё і фінансавымі паказчыкамі. Галоўны рэдактар Марыя Шэіна паведаміла аб тым, што на працягу апошніх шасці гадоў газета не карыстаецца датацыямі. Самаакупнасць па яе выданні за мінулы год склала 118%, а гэта адзін з лепшых паказчыкаў у вобласці. Менавіта гэты аспект дазваляе установе развівацца і ісці ў нагу з часам. Аляксандр Мікалаевіч адзначыў, што на базе Капыльскай раёнкі можна праводзіць семінары не толькі ў рамках вобласці, але і рэспублікі. Тут ёсць чаму павучыцца.

Аляксандру Карлюкевічу пра стварэнне радыёпраграм расказвае Сяргей Козел

У гэты ж дзень Аляксандр Карлюкевіч разам з Аляксандрам Дубінай і начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларысай Юхо наведаў літаратурны музей К. Чорнага ў аграгарадку Цімкавічы. Загадчыца ўстановы Людміла Ніжэвіч азнаёміла прысутных з экспазіцыямі, распавяла аб падрыхтоўцы да святкавання 120-годдзя з дня нараджэння Кузьмы Чорнага, якое адбудзецца сёлета.

Наш кар.

Фота Таццяны БОХАН, Паўла Шэіна

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы