Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскі ТЦСАН - на другім месцы ў абласным спаборніцтве па выніках працы за 2019 год

09.03.2020

Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва - на другім месцы ў абласным сацыяльна-эканамічным спаборніцтве па выніках працы за 2019 год.

Аб крытэрыях выбару пераможцы і дасягнутых выніках даведаліся ў размове з дырэктарам установы Святланай Маліноўскай:

- Пераможцу штогадовага спаборніцтва ацэньваюць па розных напрамках: ўлічваюць ахоп насельніцтва сацыяльным абслугоўваннем, наяўнасць новых праектаў, ўзровень заработнай платы, пазабюджэтную дзейнасць, узнагароды і іншыя характарыстыкі. Наш цэнтр двойчы па выніках працы за 2016 і 2017 гады ў сацыяльна-эканамічным спаборніцтве сярод тэрытарыяльных цэнтраў вобласці займаў другое месца. І гэта дасягненне - заслуга ўсяго калектыву, высокая ацэнка працы і якасці нашай працы. А яшчэ - гэта высокая адказнасць, матывацыя працаваць яшчэ лепш і рухацца наперад.

- Раскажыце, чаго ўдалося дасягнуць?

- У структуры Капыльскага ТЦСАН працуюць людзі асаблівага душэўнага склада, спагадныя, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу. За гады сваёй працы ТЦСАН працягнуў руку дапамогі шматлікім катэгорыям грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Для многіх ён стаў моцнай падтрымкай, а часам і другім домам. З 2017 года ў рамках мясцовай ініцыятывы «Дом надзеі» арганізавана праца Дома сумеснага самастойнага пражывання на шэсць ложка-месцаў для маючых патрэбу грамадзян у зімовы перыяд і ў мэтах аздараўлення пажылых і правядзення работы па сацыялізацыі інвалідаў у летні перыяд.

Узровень забяспечанасці інвалідаў сацыяльнымі паслугамі за 2019 год склаў 1185,2 прадзецiмiле, пажылых грамадзян - 1817,2 прадзецiмiле, што на 9,7 і 3,5 адсотка адпаведна вышэй паказчыку 2018 года.

Найбольш запатрабаванымі з'яўляюцца аказанне сацыяльных паслуг у форме сацыяльнай дапамогі дома, паслуг сядзелкі, няні і сацыяльнага патранату. Для наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання інвалідаў, а іх 21 чалавек, арганізаваны гурткі па інтарэсах, працоўныя рэабілітацыйныя майстэрні, школа сацыяльна-бытавой адаптацыі «Я ўсё змагу», праца клубных аб'яднанняў, у тым ліку і для бацькоў. А вось для 57 пажылых, якія наведваюць аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту, акрамя гурткоў і клубаў рознай накіраванасці, працуюць «Школа народнай творчасці» і «Школа бяспекі». А з 2019 года - «Рэсурсны цэнтр», дзейнасць якога накіравана на захаванне кагнітыўных функцый. У аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання ўкаранён т'ютарскi кірунак. Т'юторы з ліку валанцёраў сталага веку ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, у працы майстэрняў і ў занятках, якія праводзяцца з інвалідамі, навучаючы сацыяльна-бытавым навыкам і аказваючы ім дапамогу. Таксама валанцёры уключаны ў працу з адзінокімі грамадзянамі.

Вялікая ўвага ў рабоце аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі надаецца папярэджанню правапарушэнняў, суіцыдаў, прафілактыцы тытунекурэння і алкагалізму, сямейнага гвалту і аказанні дапамогі пацярпелым грамадзянам. Дапамога аказана 23 грамадзянам, шасці - прадастаўлена паслуга часовага прытулку.

У 2019 годзе мы прымалі калег з іншых рэгіёнаў, для якіх былі праведзены два абласных семінара. Цэнтр стаў пераможцам па добраўпарадкаванні тэрыторыі сярод тэрытарыяльных цэнтраў Мінскай вобласці, у тым ліку ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе. Ганарымся тым, што юрысконсульт Ганна Дзiткоўская стала пераможцам у конкурсе «Малады лідэр Міншчыны» у сферы грамадскай дзейнасці.

- Жыццё не стаіць на месцы. Якія новыя праекты ў вас з'явіліся?

- Усяго у 2019 годзе работнікамі цэнтра распрацавана восем сацыяльных праектаў, накіраваных на падтрымку адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, асоб з ліку дзяцей-сірот, шматдзетных сем'яў, інвалідаў. Сумесна з Капыльскай раённай арганізацыяй БТЧК рэалізуецца валанцёрская ініцыятыва «Новае жыцьцё», накіраваная на сацыялізацыю асоб з ліку дзяцей-сірот, выпускнікоў інтэрнатных устаноў, фарміраванне пазітыўнага мацярынства і адказнага бацькоўства. А наперадзе яшчэ новыя планы, ідэі і задумы, якія хочацца ажыццявіць.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы