Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне прайшла рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі»

10.03.2020

У гэтыя дні адбыліся мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Прафілактычную гутарку ва ўстанове культуры «Капыльская раённая Цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі» правёў начальнік Капыльскага РАНС Віталь Ільючык. Прычыны ўзнікнення і прыкладная мадэль паводзінаў у момант пажару дэманстравалася ў прапанаваным сцэнары тэатралізаванага прадстаўлення «Сіла вогненнай улады».

Па словах Віталя Ільючыка, чатыры пажары, два чалавекі, на жаль, загінула - такая сумная статыстыка ў раёне з пачатку года. Прычым паводле праведзенага аналізу за апошнія сем гадоў у якасці прычыны ўсіх загінулых у раёне разглядаецца неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём у стане алкагольнага ап'янення. Частымі прычынамі пажараў таксама з'яўляюцца няспраўнае пячное абсталяванне і парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.

- Значная роля ў папярэджанні надзвычайных сітуацый, у тым ліку і пажараў у жыллёвым фондзе, належыць камісіям па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання грамадзян - назіральным камісіям —  адзначыў Віталь Валянцінавіч. - І як прыемна, што ў складзе «назіральных» ёсць бібліятэчныя работнікі. Вялікі дзякуй Вам за працу, за каардынацыю намаганняў бяспечных умоў пражывання грамадзян на першасным узроўні.

Больш падрабязна Віталь Ільючык спыніўся і на мабільным дадатку «МНС Беларусі: дапамога побач», якая дапамагае карыстальнікам смартфонаў і планшэтаў мець пад рукой інфармацыю, як дзейнічаць у любой няштатнай сітуацыі.

Не засталіся ў баку ад Адзінага дня бяспекі і прадстаўнікі Капыльскага РК ГА «БРСМ»: сябры маладзёжнага атрада аховы правапарадку «Шанец» сумесна з інспектарам па прапагандзе Капыльскага РАНС правялі рэйд, падчас якога мінакам раздавалі ўлёткі па прафілактыцы бяспекі жыццядзейнасці.

Таццяна БОХАН

«СП» http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы