Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

«Слава працы» адзначана двума дыпломамі пераможцы абласнога конкурсу «Сучасніца Міншчыны»

11.03.2020

Рэдакцыя газеты «Слава працы» адзначана двума дыпломамі пераможцы абласнога конкурсу «Сучасніца Міншчыны» ў катэгорыях: «Лепшы публіцыстычны матэрыял» (намінацыя «Сэрца аддаю дзецям») і «Лепшы фотаэцюд».

Узнагароды былі ўручаны падчас свята, якое было арганізавана Мінскай абласной арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» і прайшло 5 сакавіка ў Маладзечне.

Гэта была ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу «Жанчына года Міншчыны-2019».

У фінал конкурсу выйшлі чатыры прадстаўніцы Капыльскага раёна. Усе яны дасягнулі значных поспехаў у розных сферах дзейнасці на працягу мінулага года і з'яўляюцца актывісткамі жаночага руху.

Так, заслужаныя ўзнагароды атрымалі Алена Вострыкава, старшыня Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта, якая перамагла ў намінацыі «Духоўнасць і культура», Вольга Купрыенка, старшыня Капыльскага сельскага выканаўчага камітэта, – намінацыя «Гаспадыня вёскі», Наталля Дземідчык, загадчыца ДУА «Яслі-сад № 6 г.Капыля», – намінацыя «Паспяховы кіраўнік», Марына Гайдэль, урач-псіхіятр-нарколаг Капыльскай ЦРБ, – намінацыя «Актыўная жыццёвая пазіцыя».

Дыплом пераможцы Алене Вострыкавай уручае Рыгор Сарока

У святочным мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Капыльскай раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» дырэктар ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Святлана Маліноўская.

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСЖ Святлана Сарока (у цэнтры) з прадстаўнікамі Капыльскага раёна

Падчас урачыстага мерапрыемства таксама адбылося ўшанаванне жанчын-лідэраў, ветэранаў жаночага руху, ўручэнне спецыяльных прэмій «Грамадскае прызнанне-2019».

У холах Палаца культуры працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі: «Партрэт сучасніцы: жанчына Міншчыны сёння» (выстава-прэзентацыя матэрыялаў удзельнікаў абласнога конкурсу «Сучасніца Міншчыны» сярод СМІ Мінскай вобласці), дзе былі прадстаўлены і конкурсныя матэрыялы раённай газеты «Слава працы». З цікавасцю ўдзельнікі свята знаёміліся з прэзентацыямі альбомаў «Жанчыны года Міншчыны», «Медыйны рэсурс у стварэнні вобраза сучаснай жанчыны» (матэрыялы друкаваных выданняў), «Жанчына ў сучасным грамадстве» (адкрыты мікрафон), «Натхненне» (майстар-класы, фотазоны, інсталяцыі, выставы-прэзентацыі) і інш.

Дадаткам да ўрачыстасці стаў святочны канцэрт «Прысвячэнне жанчыне» заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага.

Скончылася свята ўрачыстай сустрэчай «Дыялог пакаленняў».

Маргарыта Саковіч

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы