Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне круглы год не спыняюцца работы па навядзенні парадку на зямлі

12.03.2020

Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка зноў звернута ўвага на добраўпарадкаванне в. Філіпавічы.

З 10 лютага па 30 сакавіка тут замацаванымі арганізацыямі і прадпрыемствамі праводзяцца суботнікі па навядзенні парадку і расчыстцы пустуючых участкаў ад драўнінна-хмызняковай расліннасці. Працягваецца знос старых пабудоў, каб потым землі, што вызваліліся, пусціць у севазварот. За кожнай з арганізацый  –  Капыльскай ЖКГ, аўтапаркам № 21, філіялам ДП «Мінаблпаліва», ДРБУ № 124, раёнам электрасетак, ПМК-11, РАНС, РБУ – замацаваны па тры дамы па вул. Цэнтральнай. Акрамя гэтага ў работах не толькі задзейнічаны працаўнікі і тэхніка мясцовага сельгаспрадпрыемства – ААТ «Семежава», але на дапамогу прыйшлі і суседзі з Клецкага раёна – з ААТ «Лазавічы».

Разбіраюць стары дом работнікі аўтапарка № 21

Шмат робіцца і на тэрыторыі іншых сельсаветаў. Напрыклад, на тэрыторыі Цімкавіцкага ў полі зроку вёскі Кукавічы і Дзягцяныя. Наводзіцца парадак і ў іншых населеных пунктах.

Сяргей КОЗЕЛ

«СП» 

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы