Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскі каледж - у тройцы лідараў сярод устаноў з праграмамі сярэдняй спецыяльнай адукацыі

12.03.2020

Па выніках 2019 года ўстанова адукацыі «Капыльскі дзяржаўны каледж» узнагароджана дыпломам «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» і заняла III месца сярод устаноў, якія рэалізуюць праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Дырэктар каледжа Анатоль Пяткевіч праводзіць семінар з педагогамі з Расійскай Федэрацыі

- Гэта, бясспрэчна, заслуга ўсяго калектыву – каментуе дырэктар установы адукацыі Анатоль Пяткевіч. - За папярэдні год педагогамі і навучэнцамі каледжа зроблена нямала. Увогуле мы заваявалі 18 дыпломаў міжнароднага ўзроўню, 12 - рэспубліканскага. На базе ўстановы было праведзена 5 міжнародных і 3 абласных мерапрыемствы.

Калі казаць пра конкурсы міжнароднага ўзроўню, па выніках якіх нашы навучэнцы і педагогі былі ўзнагароджаны, то магу адзначыць наступныя: Усерасійскі конкурс па нямецкай мове «Kultur auf Deutsch!» для студэнтаў і педагогаў ад навукова-адукацыйнага цэнтра «Эрудыт.анлайн», міжнародны творчы конкурс для педагогаў «Скарбонка педагагічнага майстэрства», Усерасійскую алімпіяду па дысцыпліне «Эканоміка», праект-конкурс «Кулінарнае падарожжа» з міжнародным удзелам у намінацыі «10-11 клас, СПО» ад дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установы дадатковай прафесійнай адукацыі «Інстытут развіцця адукацыі і сацыяльных тэхналогій» і МБОУ горада Кургана «Гімназія № 32» Расійскай Федэрацыі. Узнагароджаны мы і па выніках Еўразійскай інавацыйнай алімпіяды, Маскоўскай міжнароднай канферэнцыі вышэйшага педагагічнага майстэрства, Міжнароднага конкурсу па матэматыцы і інфарматыцы «Рымская сістэма злічэння» для студэнтаў, а таксама іншых конкурсаў.

Распавядаючы аб конкурсах рэспубліканскага ўзроўню, варта адзначыць наступныя. III Рэспубліканскі конкурс творчых работ навучэнцаў сярэдніх і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь «Я выбіраю прафесію», IV Рэспубліканскі Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва, XVIII Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі». Таксама мы ўзнагароджаны па выніках заключнага этапу рэспубліканскага агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, намінацыя «Сельская гаспадарка». Адзначаны наш праект «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца АСIБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіццю (USAID) у намінацыі «Крэатыўная бізнес-ідэя».

Не аднойчы каледж станавіўся базай для правядзення мерапрыемстваў самага рознага ўзроўню, у тым ліку і міжнароднага. Да прыкладу, у нас праходзілі семінары з міжнародным удзелам: «Стварэнне педагагічнай асяроддзя інклюзіўнай прафесійнай адукацыі» і «Фарміраванне прафесійнай ідэнтычнасці ў навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця». Мы прымалі дэлегацыю Кітайскай Народнай Рэспублікі і прэзентавалі працу ўстановы адукацыі, падпісалі пагадненні аб стварэнні культурна-адукацыйнага цэнтра на базе каледжа з Чунцын універсітэтам «Тры цясніны». У рамках рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў «KOPYL-RACE» з міжнародным удзелам праводзілі прыём дэлегацыі з Літоўскай Рэспублікі. Неаднаразова прымалі ў сябе і мерапрыемствы абласнога ўзроўню.

Дзіяна Ткачэнка

Фота Таццяны БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы