Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Хуткая дапамога ў Капыльскім раёне пачала працаваць па новых правілах

16.03.2020

Чула, што змяніліся нормы выкліку хуткай медыцынскай дапамогі. Якія яны цяпер?

Тамара Іванаўна, аг. Быстрыца.

За тлумачэннямі мы звярнуліся да фельчара (старэйшага) аддзялення хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі Капыльскай ЦРБ Сяргею Царукову.

- Сапраўды, нядаўна ўступіла ў сілу інструкцыя аб парадку арганізацыі дзейнасці службы хуткай медыцынскай дапамогі (СМП), якая зацверджана пастановай Міністэрства аховы здароўя. Згодна з дакументам змяніўся максімальны час чакання брыгады хуткай дапамогі па выклікам. Цяпер па экстраных выкліках ў горадзе яно не павінна перавышаць 20 хвілін з моманту званка ў хуткую дапамогу, у іншых населеных пунктах - 35 хвілін.

Па дзеючым раней нормам, час перадачы экстранага выкліку ад дыспетчара свабоднай брыгадзе хуткай - не больш за 4 хвілін з моманту рэгістрацыі. Час даезду да месца выкліку па горадзе ўсталёўваўся не пазней за 15 хвілін. У суме атрымлівалася не больш 19 хвілін. У новай жа рэдакцыі пастановы 20 хвілін - гэта час чакання з моманту выкліку да прыбыцця.

Змянілася і класіфікацыя выклікаў. Раней яны дзяліліся на экстраныя, тэрміновыя і неадкладныя. У новым дакуменце засталося дзве катэгорыі - экстранныя і неадкладныя выклікі.

У выпадку неадкладнага выкліку у горадзе медыкі павінны прыбыць на месца не пазней 75 хвілін, у іншых населеных пунктах - не пазней за 90 хвілін. У выпадках, калі патрабуецца транспарціроўка пацыента або канстатацыя факту смерці, час чакання складзе не больш за 135 хвілін у горадзе і 150 хвілін у іншых населеных пунктах. Пры гэтым, калі выклік аб канстатацыі факту смерці паступае ад аператыўна-дзяжурнай службы органаў унутраных спраў, медыкі павінны прыбыць на месца не пазней 75 хвілін у горадзе і 90 хвілін - у іншых населеных пунктах.

Да экстраных выклікаў ставяцца пажар, надзвычайная сітуацыя, раптоўнае змяненне паводзін у пацыента ва ўзросце да 3 гадоў, раптоўнае змяненне рухальнай актыўнасці, страта пацыентам свядомасці, сып з высокай тэмпературай ў дзяцей, атручэнне пацыента хімічнымі рэчывамі або лекавымі сродкамі, павешанне, патапленне, апёк любой плошчы і глыбіні ў пацыента ва ўзросце да 3 гадоў, шырокі апёк, апёкі некалькіх абласцей цела; глыбокія і шырокія раны, іншароднае цела з лакалізацыяй, што ўяўляе пагрозу для жыцця пацыента; курчы, вострыя парушэнні дыхання, дарожна-транспартнае здарэнне з пацярпелымі, электратраўма, падзенне з вышыні вышэй ўласнага росту, парушэнне рытму сэрца (арытмія), упершыню ўзніклая, роды, траўма ускладненая (якая прадстаўляе пагрозу для жыцця).

І яшчэ хацелася б дадаць наступнае. Некаторыя пацыенты выклікаюць брыгаду СМП для дастаўкі іх у прыёмнае аддзяленне, бо не змаглі ўзяць талон да ўрача або няма на чым даехаць. Дастаўка пацыента ў лячэбную ўстанову ажыццяўляецца брыгадай СМП толькі з асабістага выкліку лекара і па яго кірунку або па медыцынскіх паказчыках для далейшага назірання ў стацыянарных умовах.

На сёння ідзе маніторынг выклікаў з нагоды аб'ектыўнасці выкліку брыгады СМП насельніцтвам. Пра ўсе выпадкі злоўжывання і нямэтавага выкарыстання брыгад СМП будзе інфармавана адміністрацыя ЦРБ і далей будуць прымацца меры кампетэнтнымі органамі па спагнанні затрачаных сродкаў з вінаватых. Сярэдні кошт выкліку брыгады СМП за год - 109,97 бел. руб.

Кожны ж, хто пакутуе хранічным захворваннем (як прыклад артэрыяльная гіпертэнзія), абавязаны рэгулярна прымаць прызначаныя прэпараты раніцай і ўвечары, адзін раз у тры месяцы наведваць ўчастковага лекара для дынамічнага назірання, пры неабходнасці правядзення карэкцыі прызначанага раней лячэння. Таксама заўсёды загадзя забяспечыць сябе неабходнымі прэпаратамі, а не выкарыстоўваць службу СМП ў сувязі з адсутнасцю такіх у хатняй аптэчцы.

Падрыхтавала Дыяна Ткачэнка

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы