Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК стала лепшай з каманд вобласці ў спартакіядзе па лыжных гонках

17.03.2020

Каманда ўстановы «ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК» стала лепшай з каманд Мінскай вобласці ў рэспубліканскай спартакіядзе сярод ДЮСШ па лыжных гонках, якая праходзіла ў г. Гарадку Віцебскай вобласці.

Сярэбраны прызёр Арцём Холад

І ўсё гэта дзякуючы зладжанай рабоце адміністрацыі ДЮСШ і трэнерскага-выкладчыцкага складу ўстановы.

У спартакіядзе прынялі ўдзел дзевяць спартсменаў-навучэнцаў установы «ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК».

Нягледзячы на найцяжэйшыя ўмовы надвор'я, падапечныя Таццяны Валер'еўны Грынкевіч і Дзмітрыя Міхайлавіча Було змагаліся да апошняга. У дзесятцы лепшых адзначыліся Аляксей Захарченя, Ілля Матусевіч.

– Асабліва хочацца адзначыць выхаванца нашай спартыўнай школы Арцёма Холада, які зараз займаецца ў УА «Плешчаніцкая дзяржаўная абласная сярэдняя школа-вучылішча алімпійскага рэзерву», – падкрэслівае намеснік дырэктара ДЮСШ Наталля Шатыка. - Для яго гэтыя спаборніцтвы былі вельмі выніковымі - трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на 10 км каньковым ходам, другое месца ў спрынце на 1,3 км каньковым ходам і перамога ў індывідуальнай гонцы на 10 км класічным ходам.

Дарэчы, у Гарадку таксама прайшлі Алімпійскія дні моладзі Рэспублікі Беларусь па лыжных гонках. У складзе каманды Мінскай вобласці былі і выхаванцы ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК Ілля Матусевіч і Арцём Холад. У выніку Ілля стаў бронзавым прызёрам у індывідуальным спрынце на 1,3 км каньковым стылем.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы