Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Каманда ААТ «Прагрэс 2010 — пераможца раённай круглагадовай спартакіяды 2020 года

17.03.2020

Каманда ААТ «Прагрэс 2010» стала пераможцам па выніках першынства раёна па валейболе сярод мужчынскіх каманд у праграме раённай круглагадовай спартакіяды 2020 года.

Спаборніцтвы прайшлі ў мэтах актывізацыі спартыўна-масавай работы ў працоўных калектывах, выяўлення перспектыўных гульцоў для камплектавання раённай каманды.

На працягу двух дзён у Капыльскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры сем зборных па валейболе змагаліся за званне лепшых. Гульні паміж камандамі праводзіліся да двух выйграных партый адной з каманд. Працягласць партыі да 25 ачкоў. Спартыўны азарт валейбалістаў зараджаў усіх сваёй энергіяй. У выніку пераможцамі сталі валейбалісты ААТ «Прагрэс 2010». На другім месцы каманда «Газавік» (Капыльскі раён газазабеспячэння), на трэцім – ААТ «Прэснакi».

Варта адзначыць, што ў гэты дзень прайграўшых не было. І ўдзельнікі спаборніцтваў, і балельшчыкі атрымалі зарад бадзёрасці, здароўя і цудоўнага настрою.

Таццяна БОХАН

 «СП» 

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы