Ніна Жук (у цэнтры) з калегамі
У Падзячным лісце старшыні Мiнскай абласной арганізацыі БТЧК Людмілы Мусенковай, адрасаваным старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргею Пілішчыку, гаворыцца: «Старшыня Капыльскай раённай арганізацыі БТЧК Ніна Паўлаўна Жук змагла згуртаваць першасныя арганізацыі і валанцёрскія атрады раёна ў правядзенні мерапрыемстваў па падтрымцы людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, актывізаваць распрацоўку і ўкараненне эфектыўных форм і метадаў дабрачыннасці.
Рэалізацыя гэткіх значных ў ідэалагічным, сацыяльным і культурным плане мерапрыемстваў была б немагчымая без падтрымкі кіраўніцтва выканаўчага камітэта ў дзейнасці раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, якая ўвайшла ў лік лепшых раённых арганізацый Мінскай вобласці па выніках 2019 года».
У дзейнасці капыльскай арганізацыі адзначаны наступныя напрамкі: распаўсюджванне ведаў аб руху Чырвонага Крыжа; навучанне насельніцтва аказанню першай медыцынскай дапамогі; аказанне гуманітарнай дапамогі; прапаганда здаровага ладу жыцця; развіццё валанцёрскага руху; рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі; праектная дзейнасць, у прыватнасці, па рэалізацыі міні-праекта «Новае жыцьцё».
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Аксаны Міхайлоўская



