Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык правёў чарговы прыём грамадзян

19.03.2020

Менавіта тры гэтыя праблемы найбольш цікавілі тых, хто звярнуўся падчас чарговага прыёму да старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка.

Першая заяўніца – уладальніца дома па вул. Вішнёвай у Капылі – занепакоена тым, што дом можа быць прызнаны пустуючым і старым. Падчас прыёму заяўніцы ўказана на неабходнасць правядзення рамонту, бо пабудова не адпавядае эстэтычнаму выгляду.

Яшчэ адно жыллёвае пытанне ад жыхаркі інтэрната Капыльскай ЖКГ будзе разгледжана больш падрабязна, пасля жанчына атрымае адказ.

Жыхара вул. Астрэйкі ў Капылі хвалюе аднаўленне ўчастка дарогі па вышэйназванай вуліцы, пашкоджанага пасля пракладкі цеплатрасы да гімназіі № 1. Кіраўніком раёна даручана жыллёва-камунальнай гаспадарцы да 1 верасня выканаць рамонт.

Былі два звароты ад кіраўнікоў сялянска-фермерскіх гаспадарак аб выдзяленні зямельных участкаў. Калі ў адным выпадку зямля можа быць прадастаўлена ў арэнду без ніякіх праблем, то ў другім – пытанне патрабуе дэталёвага вывучэння, каб вызначыць участак.

Сяргей КОЗЕЛ

 «СП» 

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы