Падрабязнасці ў размове з майстрам службы эксплуатацыі сістэм газазабеспячэння Капыльскага РГС Віталём Холадам.
- Віталь Дзмітрыевіч, жыхары Капыльскага раёна ўжо прывыклі, што Капыльскі раён газазабеспячэння пастаянна заклікае іх выконваць правілы бяспекі. І ўсё ж такі яшчэ раз: пра што мы не павінны забываць?
- Газазабеспячэнне - адна з самых карысных камунальных паслуг. У той жа час яно патрабуе ўважлівага захавання правілаў карыстання і мер засцярогі. І спрачацца з гэтым наўрад ці хтосцi стане. Існуюць Правілы па забеспячэнні прамысловай бяспекі ў галіне газазабеспячэння, а таксама Палажэнне аб парадку ўстанаўлення ахоўных зон аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, памерах і рэжыме іх выкарыстання, зацверджанае 6 лістапада 2007 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за № 1474.
Згодна з Палажэннем ўстанаўлiваюцца ахоўныя зоны: 2 м - ад газаправодаў нізкага ціску; 4 м - ад газаправодаў сярэдняга ціску; 7 м - ад газаправодаў высокага ціску 2-й катэгорыі, 10 м - ад газаправодаў высокага ціску 1-й катэгорыі.
- І ў чым асаблівасць гэтых ахоўных зон?
- Тут не дазваляецца ажыццяўленне рамонтных, будаўнічых і земляных работ без ордэра на раскопкі і дазволу на права ажыццяўлення рамонтных, будаўнічых і земляных работ, якія выдаюцца газазабяспечваючай арганізацыяй.
Юрыдычныя і фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамонтныя, будаўнічыя і земляныя работы, павінны прадставіць газазабяспечваючай арганізацыі для ўзгаднення праект плана іх вытворчасці, распрацаваны з улікам патрабаванняў будаўнічых і іншых нормаў і правілаў, а таксама заяву на атрыманне дазволу.
- Куды трэба звяртацца для ўстанаўлення дакладнага размяшчэння газаправодаў?
- Юрыдычныя і фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць працы ў ахоўных зонах, абавязаны не пазней чым за суткі да пачатку работ выклікаць па тэлефонах 2-00-33 або 25-3-99 прадстаўніка Капыльскага РГС на месца правядзення работ.
- А чым небяспечна парушэнне гэтага парадку дзеянняў?
- Прыступаючы да будаўнічых і земляных працаў, кіраўнікі ў спешцы забываюць элементарныя правілы ажыццяўлення земляных работ: не ўзгадняюць працы ў поўным аб'ёме, не паспяваюць выклікаць ці не чакаюць прадстаўнікоў арганізацый - уладальнікаў сумежных камунікацый, парушаюць правілы распрацоўкі траншэй і катлаванаў. Гэта можа прывесці і прыводзіць да ўзнікнення аварыйных сітуацый.
У выпадку падобных дзеянняў як арганізацый, так і простых грамадзян наступствы могуць быць аднолькава небяспечныя і страшныя. Землеройные тэхніка маментальна раздзірае газаправод, газ пад ціскам выходзіць з-пад зямлі вонкі. Толькі аварыйная газавая служба можа лакалізаваць аварыю.
- Віталь Дзмітрыевіч, Вы можаце прывесці канкрэтныя прыклады?
- Безумоўна. Напрыклад, у АДС Шклоўскага РГС паступіла паведамленне ад дыспетчара МНС аб магчымым пашкоджанні газаправода ў аграгарадку Гарадзішча. Пры вытворчасці земляных работ па пракладцы цеплатрасы, якія праводзіліся без выкліку прадстаўніка Шклоўскага РГС, арганізацыяй ЗАТ «ЦIС-Магмет» быў пашкоджаны газаправод. У выніку інцыдэнту ад сістэмы газазабеспячэння адключана 178 спажыўцоў газу.
Таму Капыльскі РГС заклікае да строгага захавання заканадаўчых патрабаванняў пры правядзенні якіх-небудзь работ у ахоўных зонах газаправодаў. Па кансультацыі і атрыманнем дазволу неабходна звяртацца па адрасе: г. Капыль, вул. Завадская, 2, служба эксплуатацыі сістэм газазабеспячэння. Тэлефон 2-00-33.
Маргарыта Саковіч



