Сустрэчы адбыліся ў Капыльскім райвыканкаме і Пацейкаўскім сельвыканкаме.
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк і памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Ніжэвіч Людміла Лагун.
Спектр апынуўшыхся на парадку дня тэм быў даволі шырокім. Так, адна з заяўніц выступіла з прапановай аб добраўпарадкаванні невялікага вадаёма, размешчанага ў райцэнтры на 6-м юбілейным завулку. У ім трэба ачысціць ваду ад багатай расліннасці, а бераг — ад старых дрэў. Пры гэтым жанчына ў выпадку задавальнення яе просьбы гатова ўзяць на сябе абавязкі па падтрыманні чысціні на прылеглай тэрыторыі. А гэта, зразумела, аргумент даволі важкі.
З просьбай аб вырашэнні больш складанага — пенсійнага — пытання да Людміле Ніжэвіч звярнулася грамадзянка Украіны, якая ужо некалькі гадоў жыве ў г. Капылі. Для таго, каб атрымаць пенсію, жанчына вымушана ездзіць ва Украіну. Варыянт з пераводам належных грашовых сродкаў з дапамогай банка, па словах заяўніцы, занадта затратны з-за спаганяемага за аказанне паслугі адсотка. Як растлумачылі пенсіянерцы, вырашэнне яе «інтэрнацыянальнай» задачы, вядома, магчыма. Але для гэтага патрабуецца больш дэталёвае яе вывучэнне, у тым ліку неабходная прапрацоўка заканадаўчай базы.
Падчас сустрэчы таксама было узнята пытанне аб садзейнічанні ў працаўладкаванні. Вышэйшая юрыдычную адукацыя заяўніцы і яе немалы досвед працы ў дзяржаўным апараце, думаецца, стануць выдатнай дапамогай для хутчэйшага вырашэння гэтай праблемы.
Акрамя капылян, да Людмілы Іванаўны падчас прыёму звярнуліся і двое жыхароў в. Дактаровічы. Імі былі падняты пытанні па невыкананні правілаў дарожнага руху на ўчастку дарогі Капыль-Селішча і аб неабходнасці арганізацыі там жа пешаходных пераходаў. Хадайнічалі грамадзяне таксама аб перайменаванні вуліц у населеным пункце. У тым ліку адну з іх заяўнікі прапанавалі назваць імем героя Савецкага Саюза А. Г. Талпека, ураджэнца гэтай вёскі.
Сярод галоўных задач такіх сустрэч значыцца дапамога ўсім звярнуўшымся. Таму ўсе, хто запісаўся на прыём да Людмілы Ніжэвіч, былі грунтоўна пракансультаваны па пастаўленых імі пытаннях. Акрамя таго паступіўшыя просьбы і прапановы ўзяты на кантроль. Для далейшага рашэння ў выпадку неабходнасці яны будуць адрасаваныя ў розныя інстанцыі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.
Аксана Міхайлоўская



