Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дапамога ад валанцёраў Капыльшчыны прыходзіць на дом

10.04.2020

Эпідэмія каранавiруснай інфекцыі працягвае крочыць па планеце, з-за чаго многім пажылым жыхарам нашай краіны рэкамендавана не выходзіць з дому.

Копылянку Іну Паўлаўну Фурт наведала спецыяліст ТЦСАН Анастасія Вярбіла

І калі маладым прасцей адаптавацца да вымушаных мер, то многія старыя засталіся ў адзіноце, замкнутая ў чатырох сценах. У такім выпадку ізаляцыя не проста становіцца стрэсам, але і можа быць небяспечная як для фізічнага, так і для псіхалагічнага здароўя. І тут на дапамогу прыходзяць валанцёрскія арганізацыі.

Супрацоўнікі Капыльскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з валанцёрамі Капыльскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», валанцёрамі Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа працягваюць аказваць дапамогу пажылым і адзінокім людзям. Многія з іх звяртаюцца на тэлефон гарачай лініі, які з 24 сакавіка працуе ў ТЦСАН. Як паведаміла намеснік дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра Таццяна Рымашэўская, па нумары 25-7-83 ў цэнтр ужо паступіла больш за 50 зваротаў.

Пры дастаўцы прадуктаў харчавання і лекавых сродкаў па меры паступлення спонсарскай дапамогі адзінокім пажылым грамадзянам, якія стаяць на абслугоўванні ў ТЦСАН, спецыялісты ўстановы бясплатна ўручаюць медыцынскія маскі і дэзінфікуючыя сродкі, распавядаюць, як іх выкарыстоўваць.

Дастаўка супрацоўнікамі цэнтра і валанцёрамі лекавых сродкаў і прадуктаў ажыццяўляецца з захаваннем усіх мер засцярогі - надзяваюцца медыцынскія маскі, пальчаткі, рукі апрацоўваюцца антысептыкам. «Мы клапоцімся аб вашай бяспецы!» - кажуць валанцёры удзячным за ўвагу пажылым людзям.

Для даведкі:

На тэрыторыі Капыльскага раёна пражывае больш за 700 адзінокіх пажылых грамадзян і больш за 1800 інвалідаў І і ІІ групы.

Маргарыта Саковіч

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы