Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У в. Душава Пацейкаўскага сельсавета закладваюць парк адпачынку

13.04.2020

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці Пацейкаўскага сельвыканкама па навядзенні парадку на гэты год з’яўляецца закладка парку адпачынку ў в. Душава.

На тэрыторыі былога калгаснага саду ўжо разбіты ўчасткі, праводзяцца работы па стварэнні пешаходных дарожак: здымаецца верхні слой глебы, пачынаецца завозка пяску. Пасля вясенняй пасяўной работы павінны актывізавацца. У хуткім часе будзе высаджана маладзёжная алея і акультураны так званыя альпійскія горкі.

Як расказаў старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко, добраўпарадкаванне праводзіцца круглы год. Ніколі не адмаўляе ў дапамозе мясцовае сельгаспрадпрыемства – ААТ «Прагрэс 2010», жыхары сельсавета, у тым ліку і дачнікі.

Напрыклад, па ініцыятыве жыхароў вёсак Кацельнікі і Кудзінавічы праведзены суботнікі з іх непасрэдным удзелам па расчыстцы пустуючых домаўладанняў.

На могілках каля былой вёскі Пнівада пры ўдзеле грамадзян, чые родныя там пахаваны, зроблена расчыстка тэрыторый ад хмызняку, за кошт добраахвотных узносаў устаноўлена 80 м агаро-джы. А на могілках у вёсцы Кацельнікі – 75 м.

Па ініцыятыве жыхароў вёскі Какорычы ўласнымі сіламі расчышчана пойма ракі Чайка, якая працякае па іх населеным пункце.

Правядзенне суботнікаў даўно стала традыцыйным і для прадстаўнікоў сельвыканкама, сацыяльнай сферы, паста МНС, мясцовага сельгас-прадпрыемства.

Педагогі і вучні Пацейкаўскай СШ праводзяць урокі працоўнага і патрыятычнага выхавання падчас навядзення парадку ля помнікаў у вёсках Жавулкі, Ржаўка, аграгарадку Пацейкі. Нядаўна Пацейкаўскім сельвыканкамам прынята рашэнне аб рэканструкцыі і добраўпарадкаванні памятнага месца – парк «Пажарышча», які знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы вёскі Жавулкі. Парк калісьці быў заснаваны мясцовымі жыхарамі на месцы спаленых і неадноўленых хат, там былі высаджаны дрэвы, устаноўлена агароджа ў памяць пра спаленых 512 аднавяскоўцаў. З дапамогай Капыльскага РБУ, ААТ «Прагрэс 2010» і СФГ «Бандыка» святое месца будзе адноўлена.

Акрамя таго, як адзначыў Сяргей Цвірко, з пачатку года на тэрыторыі сельсавета спілавана 40 аварыйных дрэў, з дапамогай насельніцтва знесена 8 безгаспадарных домаўладанняў, захаваны тры стыхійныя сметнікі, знесена з заменай 184 м старой агароджы, выдадзена 57 прадпісанняў на падтрыманне належнага парадку.

Сяргей КОЗЕЛ

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы