Яны старанна апрацоўваюць ўсе паверхні: ад паштовых скрынь да дзвярных блокаў.
Апрацоўку пад'ездаў праводзяць Таццяна Кульбіцкая і Анатоль Ціхановіч
- Апрацоўкай шматкватэрных дамоў мы займаемся з 6 красавіка, - каментуе майстар участка домакіраўніцтва Капыльскага ЖКГ Сяргей Кубракоў. - За гэты час ужо змаглі апрацаваць увесь райцэнтр, аграгарадкі Быстрыца і Мажа, а таксама вёску Дусаеўшчына. Скончыўшы дэзінфікаваць дома ў гэтых населеных пунктах, зноў возьмемся за жылфонд Капыля. Дэзінфекцыі падвяргаюцца ўсе паверхні: парэнчы, паштовыя скрыні, дзвярныя блокі, лесвічныя пралёты.
Сергей Кубрак
І так - з першага па пяты паверх. У тым выпадку, калі паступае інфармацыя пра выяўленне ачага захворвання, мы вяртаемся і паўторна праводзім апрацоўку, нават калі гэта ўжо зроблена супрацоўнікамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Займаюцца гэтым відам работ чысцільшчык вентыляцыйных каналаў жылфонду Анатоль Ціхановіч і рабочая па комплексным прыбіранні і ўтрыманнi домаўладанняў Таццяна Кульбіцкая. Калі паўстала пытанне, хто будзе праводзіць апрацоўку, нікога не прыйшлося прымушаць ці ўгаворваць. Супрацоўнікі нашай арганізацыі, разумеючы ўсю складанасць сітуацыі, якая склалася, прыступілі да дэзінфекцыі і робяць гэта добрасумленна. Правілы бяспекі нашы супрацоўнікі выконваюць, і ўсё неабходнае для выканання гэтага віду работы ў арганізацыі ёсць: і патрэбная экіпіроўка (пальчаткі, спецвопратка, акуляры, маскі), і абсталяванне.
Дыяна ТКАЧЭНКА



