Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Калектывы многіх прадпрыемстваў і прыватныя прадпрымальнікі раёна аказваюць дапамогу Капыльскім медыкам

16.04.2020

Дзякуючы іх актыўнай жыццёвай пазіцыі і неабыякавасці аказана дапамога Капыльскай ЦРБ па трох напрамках: медыцынскім работнікам, пацыентам дарослым і дзецям.

Дзякуючы прыватнаму прадпрыемству «АiВiка» прыгатаваны абеды для медработнікаў. А каб харчаванне было паўнавартасным, КХ «Кубракоў, Капыльскі раён» прадаставіла гародніну. КФХ «Думкі» таксама паклапаціўся аб падрыхтоўцы ежы для супрацоўнікаў ЦРБ. Праз сістэму спажыўкааперацыі аднымі з першых з ліку сельгаспрадпрыемстваў «агароднінную» дапамогу аказалі ААТ «Скабін» і «Ціміразеўскі», а таксама КСУП «Дактаровічы» і філіял «Вялікая Раёўка». Пачынаюць падлучацца і іншыя сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна.

Прыватнае прадпрыемства «ВiтГрузТранс» прадаставіла медыцынскія маскі Дактаровiцкаму ФАПу, а прадукты харчавання - ЦРБ.

У забеспячэнні прадуктамі харчавання ўласнай вытворчасці таксама прынялі ўдзел Капыльскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» і ПВУП «Салiта-Біс», а Капыльскі вопытны лясгас падтрымліваў здароўе медыкаў і пацыентаў пастаўкай карыснага бярозавага соку. Акрамя таго, прадпрыемства закупіла матэрыял для ахоўных касцюмаў медработнікам, за пашыў якіх ужо ўзяўся Капыльскі дзяржаўны каледж.

Дапамагалі наладжваць быт ізаляваных медработнікаў і некаторыя прадпрымальнікі. Так, індывідуальным прадпрымальнікам Сяргеем Чарняўскім, ЧП «Капыль-Транс» і ПГУП «Валькоўскi» былі дадзены запчасткі для рамонту сантэхнічнага абсталявання, а апошнім прадастаўлены яшчэ і сушкі для бялізны. Акрамя сушак для бялізны ІП Буката Ю.С. аказаў дапамогу пральнымі парашкамі, роўна як і ІП Зубарык В.Г., ІП Харлан А.М. і Русаковіч Е.Г. далі калектыву ЦРБ тэлефонныя апараты. РКБО забяспечыў райбальніцу прагумаванымі наматрацнікамі ўласнага пашыву.

Не засталіся ў баку і прафсаюзы. Раённае аб'яднанне прафсаюзаў набыло танометры і тэрмометры, а ПК работнікаў райвыканкама закупіў халаты і тэрмометры. Харчаванне усіх медработнікаў, якія знаходзяцца на ізаляцыі, бярэ на сябе першасная прафсаюзная арганізацыя Капыльскай ЦРБ.

Прадукты для тых, хто знаходзіцца на лячэнні ў ЦРБ, пастаўляла і ЧП «НiкВалГандль» з аграгарадка Цімкавічы, а таксама ПГУП «Еўракошык». Маленькіх жа пацыентаў падтрымаў савет па развіцці прадпрымальніцтва, які працуе пры райвыканкаме. Дзякуючы яго садзейнічанню хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі падтрымку ад індывідуальных прадпрымальнікаў Аляксандра Іваноўскага, Алы Нікіфаравай, Аксаны Ждановіч, Кірыла Кульбіцкага, Наталлі Сенюкевiч, Людмілы Нікалайчык, Ірыны Ванагель, Ігара Каранько, Зоі Сянькевіч.

На гэтым падтрымка медработнікаў не скончыцца. Ужо пачалі аказваць дапамогу супрацоўнікі ТАА «Вестаграсервiс» і ПГУП «Дом прадуктаў».

Дыяна ТКАЧЭНКА

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы