Каб далучыцца да яго, неабходна спампаваць ўзоры паштовак, распрацаваныя маладзёжнымi актывістамі, на сайце БРСМ ці РУП «Белпошта». Затым напісаць на паштоўцы словы падтрымкі медыцынскім работнікам, запоўніць графу адрасата (адрас ўстановы аховы здароўя), абавязкова зрабіць пазнаку #СпасибоМедикам і адправіць падзячнае пасланне праз любую паштовую скрыню.
Валанцёр-актывіст РА ГА «БРСМ» Вольга Біёнчык
Марка на такую паштоўку не патрабуецца! РУП «Белпошта» бясплатна даставіць пажаданні адрасатам.
- Калі ў вас няма магчымасці раздрукаваць паштоўку на друкарцы, яе можна вырабіць самастойна, - каментуе начальнік Капыльскага УПС Слуцкага РУПС Мінскага філіяла РУП «Белпошта» Ігар Бурак. - На звычайным белым аркушы паперы можна намаляваць што-небудзь ці напісаць цёплыя словы і адправіць медработнікам. Толькі не забудзьцеся зрабіць пазнаку #СпасибоМедикам.
Адрасы медыцынскіх устаноў размешчаны на сайтах галоўных упраўленняў па ахове здароўя абласцей і горада Мінска. У прыватнасці, адрас Капыльскай ЦРБ - 223927, г. Капыль, вул. Савецкая, 50.
Як яшчэ можна падтрымаць медыкаў?
Адзін з варыянтаў - пашыць для іх медыцынскія маскі. А дзеці могуць намаляваць малюнак ці паштоўку, напісаць словы пажаданняў.
Калі вы вырашылі падтрымаць медыцынскіх работнікаў, вырабіце дома маску або малюнак і занясеце ў РК ГА «БРСМ», які знаходзіцца па адрасе: г. Капыль, вул. Я. Купалы, д. 2. Маладзёжныя актывісты затым перададуць вашы падарункі лекарам, медсёстрам і санітаркам.
Дыяна ТКАЧЭНКА
P.S. Рэдакцыя «Слава працы» ў ліку першых накіравала словы ўдзячнасці ў адрас медыкаў Капыльскай ЦРБ.



