Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У медыцынскія ўстановы Капыльшчыны працягвае паступаць дапамога

17.04.2020

У медыцынскія ўстановы Капыльшчыны працягвае паступаць дапамога

На днях 200 спецыяльных ахоўных камбінезонаў для медыцынскага персаналу Капыльскай ЦРБ перадаў старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Бода.

Госця сустрэлі і выказалі яму словы падзякі за аказаную дапамогу старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і галоўны ўрач Капыльскай ЦРБ Сяргей Пацейковiч.

Візіт Міхаіла Боды ў медыцынскую ўстанову адбыўся ў рамках акцыі «Справімся разам!», накіраванай на пераадоленне наступстваў пандэміі СОVID-19. Як растлумачыў Міхаіл Тарасавіч, прафсаюзы вызначылі дакладную сістэму працы па аказанні дапамогі, у першую чаргу медыцынскім установам і медработнікам. Для каардынацыі дзейнасці ў Мiнскім абласным аб'яднанні прафсаюзаў створаны абласны аператыўны штаб па рэагаванні на сённяшнюю сытуацыю, пры раённых аб'яднаннях - аналагічныя штабы, дзейнасць якіх у тым ліку накіравана на маніторынг і своечасовае апавяшчэнне вышэйстаячых структур аб маючых патрэбу ў дапамозе.

Падчас перадачы дапамогі для медработнікаў - Сяргей Пілішчык, Сяргей Пацейковiч, Ірына Сцяпура і Міхаіл Бода

- У адпаведнасці з пастановай № 77 «Аб бягучай сітуацыі» Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі было прынята рашэнне забяспечыць перанакіраванне сродкаў Рэзервовага фонду і грашовых сродкаў па іншых артыкулах каштарысаў даходаў і расходаў у прафсаюзных арганізацыях у Фонд дапамогі (прафсаюзныя касы ўзаемадапамогі), сфармаваўшы яго ў аб'ёме не менш за 50% прафсаюзнага бюджэту, - каментуе сітуацыю Міхаіл Бода. - Такі Фонд дапамогі створаны на ўсіх узроўнях. З гэтых сродкаў матэрыяльная дапамога аказваецца членам прафсаюзаў, і перш за ўсё гэта робіцца ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам, хваробай, лячэннем, аплатай медыцынскага абслугоўвання ў лячэбных установах, якія аказваюць медыцынскія паслугі. Вылучаюцца грошы і на куплю дэзінфікуючых і абеззаражвальных сродкаў, а таксама сродкаў індывідуальнай абароны.

У адпаведнасці з пастановай № 98 Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кожная пярвічка пералічвае грашовыя сродкі ў памеры 2% ад членскіх прафсаюзных узносаў на адпаведны разліковы рахунак Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў для фінансавання мерапрыемстваў, якія праводзяцца раённымі, гарадскімі аб'яднаннямі прафсаюзаў. Так выбудоўваецца свайго роду ланцужок ўзаемадапамогі. І гэта датычыцца ўсіх галіновых прафсаюзаў краіны.

Як удакладніла старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, раней ужо была аказана матэрыяльная дапамога ў памеры 2400 рублёў больш чым чатыром дзясяткам сябраў прафсаюза аграпрамысловага комплексу Капыльшчыны, якія трапілі ў складаную сітуацыю, звязаную з распаўсюджваннем інфекцыі. Фінансаванне паступіла з фондаў Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК (2000 рублёў) і Капыльскага раённага камітэта (400 рублёў). Акрамя таго, райкамам прафсаюза было закуплена 300 тканкавых шматразовых павязак, якія перададзены ў першасныя прафсаюзныя арганізацыі АПК. А ў час цяперашняга візіту ў райцэнтр яшчэ і Міхаіл Бода даставіў раённаму камітэту работнікаў АПК 500 тканкавых шматразовых павязак. Яны будуць накіраваны ў сельгасарганізацыі раёна.

У тэму

Вялікі спіс тых, хто не застаўся ў баку і аказаў пасільную дапамогу медыкам, нядаўна папоўніла Капыльская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» пад старшынствам Алены Міхайлоўскай. Так, галоўны спецыяліст аб'яднання Зоя Дайняк і яго бухгалтар Анастасія Давыдзенка падарылі Капыльскай ЦРБ бытавую тэхніку. А калектыў пракуратуры і суда Капыльскага раёна ў знак падзякі для медработнікаў, якія знаходзяцца на ізаляцыі, але якія працягваюць працаваць, перадаў кандытарскія вырабы.

Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ

 «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы