Кожную раніцу народных выбраннікаў пачынаецца званком у Капыльскі раён з удакладнення праблем і пошуку варыянтаў іх вырашэння, аказання пасільнай дапамогі.
І дапамога ідзе. Ужо ўчора, па іх ініцыятыве, паступілі ў Капыльскую цэнтральную раённую бальніцу 500 медыцынскіх камплектаў ад ААТ «Камінтэрн» (г. Гомель), дэзінфікуючыя сродкі ад ААТ «МІНСК КРЫШТАЛЬ», індывідуальныя сродкі абароны ад Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Узгоднена аказанне дапамогі для ЦРБ філіялам Белдзяржстраха па Мінскай вобласці.

Усе гэтыя сродкі будуць выкарыстаны на захаванне здароўя персаналу ўстаноў аховы здароўя раёна, аказанне максімальнай дапамогі і барацьбу за жыццё кожнага пацыента.
Людміла ЛАГУН,
памочнік дэпутата парламента



