Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Народны майстар Беларусі Валянціна Гладкая з Капыльскага раёна ў красавіку гэтага года святкуе 85 гадоў

20.04.2020

Лёс народнага майстра Беларусі Валянціны Кузьмінічны Гладкай нельга назваць лёгкім. Але з усёй адказнасцю можна сцвярджаць, што жыццё яе цікавае, насычана творчасцю, яркімі падзеямі, стварэннем таго сапраўднага, якое вызначае нашу традыцыйную культуру, робіць яе адметнай і непаўторнай сярод іншых.

За кроснамі — Валянціна Гладкая

Так прыемна ў красавіцкі дзень, калі яна святкуе сваё 85-годдзе, сказаць ёй словы падзякі за яе шматгранную творчую душу, за залатыя рукі, якія ствараюць непаўторныя тканыя вырабы, за захаванне і перадачу нам, маладому пакаленню, гэтай спадчыны.

Валянціна Кузьмінічна – майстрыха, якая дапамагала адраджаць ткацкае рамяство на Капыльшчыне. Нарадзілася ў в. Жукі Капыльскага раёна. Доўгі час працавала на розных работах у калгасе, затым паштальёнам, а ў вольны час займалася любімай справай, якую пераняла ад сваёй маці. Яна ўважліва сачыла за руплівымі матулінымі рукамі, якія спрытна чаравалі над кроснамі. Цікавасць перарасла ў любімы занятак. Потым жанчына зразумела, што ткацтва – гэта ўжо патрэба, неад’емная частка яе жыцця.

Праўда, доўгі час ёй не было дзе асабліва разгарнуцца, паказаць ва ўсёй красе свой самабытны дар. Але справа змянілася, калі на Капыльшчыне з 1996 па 2000 год пачала дзейнічаць доўгатэрміновая праграма па адраджэнні і захаванні народных промыслаў і рамёстваў. Валянціне Кузьмінічне прапанавалі перадаць сваё майстэрства маладому пакаленню, і яна згадзілася. Так, 15 лістапада 1996 года ў вёсцы Праснакі была адкрыта хата-майстэрня. Паколькі ў вёсцы не было школы і дзяцей зусім мала, вырашылі, што майстэрству будуць навучацца маладыя жанчыны гэтай вёскі. Вось за гэту справу і ўзялася Валянціна Кузьмінічна, працуючы кіраўніком гуртка па ткацтве пры хаце-майстэрні, а з 2003 па 2014 год працавала майстрам-метадыстам у раённым цэнтры ткацтва, дзе займалася выпускам сувенірнай прадукцыі.

У сваім рамястве майстрыха абапіраецца на мясцовыя традыцыі, творча іх развівае, многія ўзоры стварае сама. Ткала ў 4–12 нітоў, закладное і пераборнае, бранае ткацтва. На дыванах праснакоўскай ткачыхі можна ўбачыць самых розных жывёл і птушак. Яе ручнікі – з буйствам кветак, цікавымі геаметрычнымі матывамі, россыпамі зорак.

Няма, напэўна, большай радасці для творчага чалавека, чым цёплыя водгукі аб яго творчасці, калі людзі не застаюцца абыякавымі. Калі ў тым ручніку ці посцілцы, якія выткала Валянціна Кузьмінічна, бачаць прадмет мастацтва. Шмат дзе дэманстраваліся яе работы, яна з’яўляецца ўдзельнікам, дыпламантам і прызёрам шматлікіх кірмашоў, фестываляў, свят і конкурсаў. Прозвішча Валянціны Кузьмінічны Гладкай унесена ў кнігу «Памяць. Капыльскі раён».

Таццяна Волкава,

дырэктар раённага цэнтра ткацтва

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы