Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Інспектар ДАІ Капыльскага РАУС - аб асноўных правілах, якія павінен ведаць кожны веласіпедыст

20.04.2020

Усяго з пачатку года на тэрыторыі Капыльскага раёна зарэгістраваны чатыры дарожна-транспартных здарэння, у якіх пацярпелі чатыры чалавекі, у тым ліку адно ДТЗ з удзелам веласіпедыста і адно – з удзелам пешахода.

У гутарцы са старшым інспектарам ДПС АДАІ Капыльскага РАУС старэйшым лейтэнантам міліцыі Уладзімірам КАПЦЯЕВЫМ вызначылі асноўныя правілы, якія павінен ведаць кожны веласіпедыст.

- Уладзімір Аляксандравіч, як аказалася, веласіпедысты - адны з самых неабароненых удзельнікаў дарожнага руху. Каб папярэдзіць магчымыя траўмы, не стаць перашкодай на дарозе і ўдзельнікамі ДТЗ, якія патрабаванні яны павінны выконваць?

- Па-першае, вызначым, дзе можна ехаць веласіпедыстам. Калі няма веладарожкі, вы павінны ехаць на веласіпедзе па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не замінаючы пешаходам. Калі названых дарожных элементаў няма побач - можна ехаць па краі праезнай часткі (п. 148 ПДР).

Звярніце ўвагу, што выязджаць на веласіпедзе далей за 1 метр ад правага краю праезнай часткі вы можаце толькі для аб'езду перашкоды альбо для павароту налева або развароту, калі гэта магчыма (калі на дарозе не больш за две паласы і няма трамвайных шляхоў) (падп. 148.1 п. 148 ПДР).

- А калі на шляху пешаходны пераход?

- Для праезду пешаходнага пераходу вам трэба спыніцца, злезці з веласіпеда і каціць яго побач з сабой па «зебры» (п. 151 ПДР).

- З якога ўзросту можна ездзіць на веласіпедзе і мапедзе па дарогах?

- Ездзіць на веласіпедзе ў пешаходных і жылых зонах, а таксама па ходніках, па веласіпедных або пешаходных дарожках можна ў любым узросце. Выязджаць на веласіпедзе на дарогу без суправаджэння дарослага можна толькі з 14 гадоў (падп. 154.1 п. 154 ПДР).

Тэлефоны АДАІ і дзяжурнай частцы Капыльскага РАУС: 55-4-44, 25-2-67,55-1-47 або 102.

- Што павінна быць на веласіпедзе і мапедзе?

- На веласіпедзе павінны працаваць тармазы і рулявое кіраванне, павінны быць устаноўлены: званок, люстэрка задняга выгляду, спераду - святловяртальнікі белага колеру, ззаду - святловяртальнікі чырвонага колеру, а з кожнага  боку - святловяртальнікі аранжавага колеру (п. 200 ПДР) . Дарэчы, калі вы едзеце на веласіпедзе ў цёмны час сутак, а таксама пры дрэннай бачнасці (туман), неабходна ўключыць ліхтары (спераду - белы, ззаду - чырвоны) (п. 149 ПДР). Вы можаце таксама выкарыстоўваць іншыя светоэлементы (святлоадбівальныя камізэлькі, флікеры і іншыя), каб быць больш прыкметнымі на дарозе.

- Напэўна, ёсць дзеянні, якія забаронены веласіпедысту?

- Натуральна, нельга кіраваць няспраўным веласіпедам (падп. 153.1 п. 153 ПДР). Забаронена рухацца, ня трымаючыся за руль ці не трымаючы ногі на педалях (падп. 153.2 п. 153 ПДР).

Акрамя таго, не дапускаецца перавозка пасажыраў на раме або на багажніку (падп. 153.5 п. 153 ПДР). Вы можаце перавозіць на веласіпедзе дзяцей да 7 гадоў толькі ў спецыяльным крэсле (падп. 153.5 п. 153 ПДР).

Нельга перавозіць грузы, якія выступаюць больш чым на паўметра за габарыты веласіпеда, і грузы, якія замінаюць кіраванню ім (падп. 153.6 п. 153 ПДР).

Забаронена ехаць на веласіпедзе ў снегапад або галалёдзіцу (падп. 153.4 п. 153 ПДР).

- Што пагражае веласіпедыстам за парушэнне ПДР?

- Калі вы, кіруючы веласіпедам, парушыце ПДР, вам можа быць абвешчана папярэджанне альбо накладзены штраф у памеры ад 1 да 3 БВ (ч. 1 арт. 18.23 КоАП).

Упраўленне веласіпедам ў стане алкагольнага ап'янення або адмова ад праходжання агляду можа павялічыць штраф да 5 БВ (ч. 2 арт. 18.23 КоАП).

Звярніце ўвагу, што наступ неспрыяльных наступстваў у выніку парушэння таксама значна ўплывае на памер штрафу. Напрыклад, калі парушэнне ПДР пацягнула стварэнне аварыйнай абстаноўкі (вашы дзеянні прымусілі іншых кіроўцаў змяніць хуткасць або памяняць кірунак руху) - штраф да 8 БВ (ч. 3 арт. 18.23 КоАП). Калі ў выніку парушэння пацярпелі людзі, пашкоджана маёмасць альбо вы з'ехалі з месца ДТЗ - штраф да 20 БВ (ч. 4 арт. 18.23 КоАП).

Маргарыта Саковіч

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы