
Для віншавання са святам працы ў цэнтральную раённую бальніцу прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Святлана Лосік і старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч. Капыльскім раённым аб'яднаннем былі набыты наборы прадуктаў харчавання і з пажаданнем здароўя ўручаны старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУ УАЗ «Капыльская ЦРБ» Людміле Георгіеўне Лагун, якая ў гэты складаны час не толькі выконвае свае прафесійныя абавязкі, але і працягвае клапаціцца аб паляпшэнні ўмоў працы членаў прафсаюза, за што асаблівыя словы падзякі.

- Сёлета свята працы прыйшлося на складаны перыяд — адзначыла Валянціна Сямёнаўна. - Асноўная нагрузка па пераадоленні сітуацыі з COVID-19 ляжыць на медработніках, якія з годнасцю выконваюць свой абавязак. Наш абавязак - падтрымаць іх у эпідэміялагічнай абстаноўцы, падняць настрой, а таксама павіншаваць усіх, хто аддае свае веды, сілу, энергію любімай справе, пажадаць усім здароўя і мірнага неба.
Таццяна БОХАН



