Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прадстаўнікі раённай улады павіншавалі калектыў газеты «Слава працы» з Днём друку і 90-годдзем выдання

08.05.2020

Прадстаўнікі раённай улады павіншавалі калектыў установы з Днём друку і 90-годдзем выдання. Пры гэтым на пажаданні і добрыя словы госці не скупіліся.

Некаторыя работнікі рэдакцыі падчас цырымоніі былі ўдастоеныя асаблівай гонару і атрымалі ад кіраўніцтва заслужаныя ўзнагароды. Так, Сяргей Пілішчык уручыў Ганаровую грамату Капыльскага райвыканкама адной з найстарэйшых супрацоўніц газеты, аператару электроннага набору і вёрсткі Людміле Кардаш. Падзякі старшыні атрымалі загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці Таццяна Бохан і друкар Аляксандр Лукашэвіч.

Падчас імпрэзы слова ўзяла галоўны рэдактар Марыя Шэіна. Марыя Уладзіміраўна падзякавала гасцям за аказаную ўвагу, павіншавала калектыў раёнкі з святам, зачытала вітальны ліст ад міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча, а таксама ўручыла ўзнагароды. Ганаровай граматы рэдакцыі ўдастоіліся адказны сакратар Дзіяна Ткачэнка, бухгалтар Вольга Лосева і вадзіцель Валерый Лазоўскі. Падзяка рэдактара газеты была ўручана фальцоўшчыкам Галіне Апанасчык, Тамары Карпеленi, Іне Лазоўскай.

Валерый Лазоўскі і Людміла Кардаш

Дзіяна Ткачэнка і Вольга Лосева

З прывітальным словам звярнуўся да прысутных і старшыня Капыльскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Андрэй Лятчэня. Акрамя таго, ён уручыў старшыні прафкама рэдакцыі спецыялісту па рэкламе Святлане Апанасчык грамату Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, а рэдактару інтэрнэт-рэсурсу Паўлу Шэіну — Ганаровую грамату Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Аксана Міхайлоўская

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы