— Жанчыны Капыльшчыны актыўна падключыліся да рэспубліканскай акцыі «Марафон падтрымкі», мэта якой - дапамагчы медыцынскім работнікам Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы, якія самааддана працуюць, дапамагаючы хворым грамадзянам. Актывісткамі першаснай арганізацыі ГУ «Капыльскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» былі сабраныя грашовыя сродкі і набыты прадметы першай неабходнасці для медыцынскіх работнікаў, якія ў кругласутачным рэжыме знаходзіліся ў раённай бальніцы. Астатнія першасныя арганізацыі таксама актыўна ўключыліся ў дабрачынны марафон, і праца будзе працягнута. Жанчыны Капыльшчыны займаюцца пашывам масак і медыцынскіх камбінезонаў, таксама замаўляем і набываем белыя халаты.
Сумесна з ТАА «Бiямолпрам» саюз жанчын Міншчыны даставіў карысныя напоі з бiфiдапрадуктаў Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы. Бо толькі дзякуючы згуртаванасці і ўзаемнай падтрымцы можна пераадолець цяжкасці, выкліканыя пандэміяй.
Галоўны спецыяліст раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк:
- Грамадскае аб'яднанне не можа заставацца ў баку ад барацьбы з каранавiрусам і гатова падставіць плячо ў вырашэнні праблемы. У рамках акцыі «Белая Русь» - медыкам» капыльскім медыкам перададзена некаторая бытавая тэхніка, таксама ажыццяўляецца аплата ў аптэчнай сетцы аднаразовых пальчатак.
Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч:
- Прафсаюзы раёна аператыўна ўключыліся ў акцыю «Справімся разам», абвешчаную Федэрацыяй прафсаюзаў. Набыты дэзінфікуючыя сродкі на суму 4900 руб., а таксама сродкі індывідуальнай абароны (маскі ў колькасці 700 шт.). Пачаліся выплаты медработнікам, якія страцілі працаздольнасць, тэрмінам да 21 каляндарнага дня, у сувязі з выяўленнем у іх выкліканых COVID-19 захворванняў, якія ўзніклі ў выніку выканання імі сваіх працоўных абавязкаў. Аказваецца і матэрыяльная дапамога першаснымі прафсаюзнымі арганізацыямі ў сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам. Акрамя таго, для падтрымкі медыкаў УАЗ «Капыльская ЦРБ» перададзеная 200 камбінезонаў медыцынскага прызначэння, прыборы для вымярэння АЦ пацыентам цэнтральнай раённай бальніцы.
Наладжана праца па правядзенні прамых ліній. З ліку прафсаюзных актывістаў у раёне вызначаны валанцёры для арганізацыі сумеснай працы з Капыльскім ТЦСАН па аказанні дапамогі маючым патрэбу.
Таццяна БОХАН



