15 мая ў Міжнародны дзень сям'і ў раённай цэнтральнай бібліятэцы імя Анатоля Астрэйкі стартуе новы праект «Сямейны марафон «Ланцужок добрых слоў аб сям'і», накіраваны на фарміраванне, захаванне і развіццё каштоўнасцяў сямейнага жыцця і адказнага бацькоўства.
- У рамках праекта ўдзельнікі дасылаюць свае працы, прысвечаныя міжнародным святам: Дню сям'і, Дню абароны дзяцей, Дню бацькі — распавядае дырэктар раённай цэнтральнай бібліятэкі імя Анатоля Астрэйкі Алена Пілат. - Скончыцца марафон 8 ліпеня 2020 года ў дзень народна-хрысціянскага свята, прымеркаванага да Дня памяці ў Рускай Праваслаўнай Царкве дабравернага князя Пятра і княгіні Фяўронні, Мурамскіх цудатворцаў, якія сталі заступнікамі сям'і і шлюбу. З 2008 года гэты дзень лічыцца Днём сям'і, любові і вернасці.
Далучайцеся! Дзяліцеся цікавымі момантамі з жыцця вашай сям'і. Дасылайце свае фота, відэаролікі, вершы ці проста віншаванні на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Пляцоўкамі для правядзення марафону стануць акаўнты instagram «Kopul_library», ВК «Капыльская раённая Цэнтральная бібліятэка» і сайт ДУК «Капыльская раённая Цэнтральная бібліятэка імя Анатоля Астрэйкі».
Таццяна БОХАН



