Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У ЗАТ «Жыліхава» прайшоў раённы семінар па пытаннях нарыхтоўкі кармоў

01.06.2020

Моцная кармавая база - залог фінансавай заможнасці любога сельгаспрадпрыемства.

Таму да працэса корманарыхтоўкі неабходна падыходзіць з максімальнай адказнасцю. Пра гэта ішла размова падчас семінара, які прайшоў у ЗАТ «Жыліхава».

Удзельнікі семінара - кіраўнікі, галоўныя аграномы, галоўныя ветэрынарныя ўрачы і галоўныя інжынеры гаспадарак Капыльшчыны — былі запрошаны ва ўрочышчы На ростанях, размешчанае на тэрыторыі ЗАТ «Жыліхава».

Адкрываючы семінар, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталь Ракевіч давёў да прысутных задачы па аб'ёмах маючай адбыцца працы. Так, каб забяспечыць гадавы запас кармоў, трэба будзе нарыхтаваць 21750 т сена, 222 000 т сенажу і 242500 т сіласу. Падчас цяперашняй кампаніі трэба будзе прыбраць каля 23 500 га траў (з іх люцэрны — 8100 га). І гэта ў параўнанні з мінулым годам на 2000 га больш. На сёння ў раёне маецца 58 кормаўборачных камбайнаў (з якіх спраўныя 55), 2 высокапрадукцыйных КВК-8060, 18 КВК-800, будуць удзельнічаць у корманарыхтоўцы і 9 з 10 імпартных кормаўборачных камбайнаў.

Каб зялёная страда прайшла паспяхова, варта памятаць аб яе найважнейшых паказчыках - тэрмінах уборкі і якасці кармоў. На гэтым акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў семінара старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык. Вельмі важна і дакладнае выкананне тэхналогій пры закладцы і захоўванні кармавой базы. Бо ўвесь гэты працэс накіраваны на жывёлагадоўлю, эфектыўнасць развіцця і прыбытковасць якога наўпрост залежаць ад рацыёну буйной рагатай жывёлы. Будуць высокапажыўныя, збалансаваныя кармы ў дастатковай колькасці — будуць і годныя вынікі ў прывагах і ўдоях. Пакуль жа, адзначыў Сяргей Міхайлавіч, на некаторых фермах сельгаспрадпрыемстваў гэтыя паказчыкі пакідаюць жадаць лепшага. І такую сітуацыю можна і трэба выпраўляць павышэннем якасці закладваемай кармавой базы. Варта ўлічваць і той факт, што ў гэтым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю шэсць новых малочнатаварных комплексаў з бяспрывязным утрыманнем жывёл, якое не мае на ўвазе выпас. А гэта пацягне за сабой значны рост патрэб у кармах. І аб іх забеспячэнні трэба паклапаціцца ўжо сёння.

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык (у цэнтры), яго першы намеснік Віталь Ракевіч і дырэктар ЗАТ «Жыліхава» Віталь Юхо падчас правядзення мерапрыемства

Першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Вядзень распавяла прысутным аб тэхналагічных нормах, якія павінны строга выконваць аграрыі. Толькі ў гэтым выпадку сельгаспрадпрыемствы змогуць атрымаць высакаякасны корм. І тут дробязяў няма. Неабходны кантроль і за вышынёй зрэзу (ён павінен быць не ніжэй за 5 см), і за даўжынёй рэзкі (3-5 см), і за тым, каб механізатары выраблялі рэгулярнае завострыванне рэжучага апарата.

Пры нарыхтоўцы сенажу зялёную масу неабходна своечасова скошваць, плюшчыць і правяльваць да пэўнай вільготнасці. Адна з найважнейшых умоў - і выбар аптымальнай фазы ўборкі траў. Для бабовых гэта пачатак бутанізацыі, а для злакавых — выхад у трубку і пачатак каласавання. Варта памятаць і аб тым, што пры раннім укосе можна дамагчыся добрага засваення кармоў, вялікай энергетычнай каштоўнасці, высокага ўтрымання бялку і нізкага — абалоніны. А вось пры ўборцы травы ў пазнейшыя тэрміны губляецца 800 ц кармавых адзінак і 120-140 ц пераварымага пратэіна на кожныя 1000 т сыравіны.

Падчас семінара быў разгледжаны таксама шэраг іншых пытанняў, ад паспяховасці вырашэння якіх пасля будуць залежаць вынікі корманарыхтоўчай кампаніі. Так, абмеркавалі асобныя аспекты рэгулявання корма-уборачнай тэхнікі, асноўныя моманты аплаты працы на нарыхтоўцы кармоў у 2020 годзе, пытанні аховы працы ў перыяд корманарыхтоўчай кампаніі, падрыхтоўку сенажна-сіласных траншэй і патрабаванні да якасці кармоў. Акрамя таго, актуальную інфармацыю давялі да прысутных прадстаўнікі фірм, якія займаюцца вытворчасцю і рэалізацыяй кансервантаў, якія ўплываюць на захаванасць кармоў.

Вопытам падрыхтоўкі да корманарыхтоўчай кампаніі ў ЗАТ «Жыліхава» падзяліўся дырэктар сельгаспрадпрыемства Віталь Юхо. На сянаж у гаспадарцы выдзелена 524 га, з іх 91 га канюшыны і 423 га люцэрны. Для павелічэння аб'ёмаў кармавой базы ў гэтым годзе вырабілі перезалужэнне 60 га пашы і 30 га сенажаці з 100 га запланаваных, падсеялі 33 га канюшыны, 30 га люцэрны і 15 га травасумесі. Каб забяспечыць патрабаваны паўтарагадовы запас кармоў, трэба будзе нарыхтаваць 12 000 т сенажу і 800 т сена. У гаспадарцы маецца чатыры касілкі, і гэтай колькасці тэхнікі дастаткова для таго, каб скасіць наяўныя плошчы. Аднак ёсць праблемы з ўзняццем зялёнай масы. Спыніўся Віталь Уладзіміравіч і на распрацаванай у сельгаспрадпрыемстве сістэме матэрыяльнага стымулявання аграрыяў па розных відах работ. Высокія паказчыкі ў корманарыхтоўчай кампаніі тут будуць прэміявацца, у тым ліку і натурпрадуктамі.

Напрыканцы семінара на полі, дзе праходзіла мерапрыемства, пачуўся магутны гул тэхнікі і ў прысутнасці ўдзельнікаў сустрэчы ў ЗАТ «Жыліхава» быў дадзены эфектны старт касавіцы.

Аксана Міхайлоўская

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы