Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Адбыўся конкурс «Моладзь Капыльшчыны супраць наркотыкаў» сярод школьнікаў раёна

02.06.2020

«Моладзь Капыльшчыны супраць наркотыкаў» - пад такім дэвізам на тэрыторыі Капыльскага раёна супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС арганізаваны і праведзены конкурс твораў сярод навучэнцаў.

Палажэннем былі вызначаны правілы арганізацыі і правядзення конкурсу твораў, яго арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне, парадак удзелу і вызначэння пераможцы.

Як адзначыла начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Капыльскага РАУС Наталля Шах, конкурс праведзены з мэтай актывізацыі і павышэння якасці працы па прафілактыцы наркаманіі. У яго ходзе асветлены меркаванні па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы наркаманіі сярод дзяцей, падлеткаў і моладзі. Таксама забяспечаны ўмовы для ўключэння падлеткаў у творчую дзейнасць па стварэнні прывабнага іміджу здаровага ладу жыцця.

Для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 22 заяўкі ад навучэнцаў устаноў адукацыі раёна. Усе ўдзельнікі вельмі парадавалі. Падведзены вынікі конкурсу.

Ва ўзнагароджанні лепшых прынялі ўдзел старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык і першы намеснік начальніка Капыльскага РАУС Андрэй Мамчыц. Пераможцам конкурсу стаў навучэнец ДУА «Гімназія № 1 г. Капыля ім. М. В. Рамашка» Мікіта Барташэвіч з сачыненнем-вершам «Ён быў маладым прыгожым падлеткам...». Дыпломам II ступені ўзнагароджаны выхаванец ДУА «Капыльская дапаможная школа-інтэрнат» Данііл Рындзевіч за працу «Мы супраць наркотыкаў! Я выбіраю жыццё!», Дыплом III ступені ў Арцёма Кірычэнка, выхаванца ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Капыльскага раёна». Яго сачыненне «Наркаманія і моладзь. Што я думаю па гэта».

Адзначаны і іншыя творчыя працы. Сярод іх - навучэнцаў УА «Капыльскі дзяржаўны каледж» Віктара Жукава «За задавальненне трэба плаціць», Рэнаты Круковай «Будзем доўга-доўга жыць!», Аляксандра Архіпава «Не вядзіся!» і самай юнай удзельніцы конкурсу Аліны Счасновiч, навучэнскай ДУА «СШ № 2 г. Капыля ім. Т. Гартнага» «Беражы здароўе змоладу».

Сяргей Козел

Мікіта Барташэвіч

Он был молодым красивым подростком,

И жизнь шла счастливым сюжетом…

Но вдруг захотелось быстрее стать взрослым,

Для этого взял сигарету.

Он думал, что это все просто игра:

«Чуть-чуть поиграю и брошу».

Так думает каждый. Приходит пора,

Но план не такой уж хороший.

Затуманенный разум, сумасшедшая ломка,

Убитые органы, нервы…

Избитая юность, убитая внешность –

Он стал наркотической жертвой.

Пару мгновений небезобидного кайфа

Разрушат, что можно построить.

Не сделают вас счастливым навеки.

Подумай: оно того стоит?

2020 г.

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы