Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Абвешчаныя пераможцы абласнога спаборніцтва СМІ Міншчыны. Сярод іх - газета «Слава працы»

02.06.2020

У Мінскай вобласці надаецца належная ўвага сродкам масавай інфармацыі. Менавіта яны (СМІ) – сёння на вастрыі падзей, менавіта яны - словам, пяром, «тэлевізійным малюначкам» праймаюць ўсе сферы чалавечай дзейнасці.

Дзякуючы прафесіяналам, якія працуюць у сродках масавай інфармацыі, мы першымі даведаемся пра падзеі, якія адбываюцца ў свеце, вобласці, рэгіёне, дзякуючы выбудаванай сістэме сувязі - грамадзяне паднімаюць пытанні праз СМІ і атрымліваюць на іх кампетэнтныя адказы спецыялістаў.

З мэтай актывізацыі работы СМІ, журналістаў па ўсебаковым і аб'ектыўным інфармаванні насельніцтва аб падзеях грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным жыцці, у тым ліку і ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, падтрымкі прафесійнай дзейнасці журналістаў у Мінскай вобласці з 2004 года праводзяць абласное спаборніцтва, падводзяць вынікі працы рэгіянальных СМІ і вызначаюць пераможцаў.

Высокі ўзровень выданняў Міншчыны, прафесіяналізм журналістаў прывялі да няпростай працы журы, якое ўсё ж вызначыла лепшых з лепшых.

Вольга Самусевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дэкан факультэта журналістыкі БДУ, член абласнога журы, адзначыла:

- Вельмі добра, што проводзіцца такое спаборніцтва, вызначаюцца інфармацыйныя лідэры ў рэгіёне. Гэта значна, таму што яны будуць задаваць тон працы ўсім СМІ, а тыя, у сваю чаргу, будуць імкнуцца да іх узроўню. Было вельмі складана вызначыць пераможцаў. Усе матэріялы былі добра падрыхтаваны, кожная газета мела асобы творчы падыход да асвятляемых імі тэм. Такое мерапрыемства садзейнічае развіццю медыйнай сферы і інфармацыйнай культуры насельніцтва нашага рэгіёна.

Мінскім аблвыканкамам названы пераможцы па выніках працы сярод сродкаў масавай інфармацыі за 2019 год:

- у намінацыі «Лепшы друкаваны СМІ Мінскай вобласці»:

- дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Шахцёр» - першае месца;

- дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Слава працы» і праграмы радыёвяшчання «Ранiца Капыльшчыны» - другое месца;

- дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Жодзiнскiя навiны» і праграма радыёвяшчання «Радыё Жодзіна» - другое месца;

- дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Адзінства» - трэцяе месца;

- у намінацыі «Лепшы афіцыйны інтэрнет-рэсурс сярод сайтаў аблвыканкама, райгарвыканкамаў» - сайт Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта;

- у намінацыі «Лепшы афіцыйны інтэрнет-рэсурс друкаваных СМІ Мінскай вобласці» - дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Пухавіцкія навіны»;

- у намінацыі «Лепшая тэлепраграма Мінскай вобласці» - вытворчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Салігорскі тэлевізійны канал»;

- у намінацыі «Лепшы творчы праект журналістаў рэгіянальных СМІ, шматтыражных газет» - дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя газеты «Бярэзiнская панарама» і праграмы радыёвяшчання «Бярэзiнскi час» за творчы праект «Пандусы жыцця»;

- у намінацыі «Лепшае асвятленне ў рэспубліканскіх СМІ сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці»:

- карэспандэнта аддзела карэспандэнтаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Чычэрава Кацярына Міхайлаўна - першае месца;

- карэспандэнта ўласнага аддзела рэгіянальнай інфармацыі галоўнай рэдакцыі інфармацыі РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» Сяргейчук Наталля Валер'еўна - другое месца;

- карэспандэнта спецыяльнай другой кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела выпуску галоўнай дырэкцыі «Агенцтва тэлевізійных навін» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Лугоўскi Сяргей Валер'евіч - трэцяе месца;

- у намінацыі «Лепшае галіновае выданне» - газета «Навіны БелАЗа» ААТ «БелАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг»;

- у намінацыі «Лепшы фотакарэспандэнт»:

- вядучага фотакарэспандэнта аддзела «сакратарыят» Мінскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Мінская праўда» Арлоўскага Паўла Мікалаевіча;

- галоўнага рэдактара дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Прамень» і праграмы радыёвяшчання «Ранiца Нясвiжчыны» Яшчанка Дзмітрыя Леанідавіча;

- вядучага рэдактара інтэрнэт-рэсурсу дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Нарачанская зара» і праграмы радыёвяшчання «Нарачанская хваля» Высоцкага Аляксандра Георгіевіча;

- у намінацыі «Лепшы карэспандэнт» - галоўнага рэдактара дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Навіны Стародорожчины» Кандаўраву Іну Яўгенаўну.

Мінаблвыканкам

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы