Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

24 чэрвеня-120 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага

24.06.2020

24 чэрвеня ў жыхароў Капыльскага раёна цудоўная нагода для таго, каб згадаць пра свайго земляка, выдатнага беларускага празаіка, драматурга, публіцыста Кузьму Чорнага.  Спаўняецца 120 гадоў з дня яго нараджэння. Тады на месцы вёскі Борка-Бялевічы, дзе ён нарадзіўся, быў маёнтак Лапацічы.

■ Кузьма Чорны

Кузьма Чорны – гэта псеўданім, якім у 1923 годзе ўпершыню падпісаў свой твор Мікалай Карлавіч Раманоўскі. Дарэчы, у Мікалая Карлавіча былі і іншыя псеўданімы. Вось іх пералік, магчыма, не поўны: Максім Алешнік, М. Біруля, Ігнат Булава з-пад Турава, Вясёлы, М. Сідарэўскі, Сусед-вясёлы, Раман Талапіла, Арцём Чамярыца, Сымон Чарпакевіч, А. Чорны. Праўда, псеўданім Кузьма Чорны ўжываўся ў разы болей, чым астатнія, разам узятыя.

Родныя мясціны…

Часта здараецца так, што на творчасць пісьменніка моцна ўплываюць родныя мясціны. Што мы бачым у героя нарыса? З васьмі гадоў Коля Раманоўскі жыў у мястэчку Цімкавічы. Гэта – радзіма яго бацькоў. На свеце не было населенага пункта, які б будучы пісьменнік палюбіў так моцна, як Цімкавічы. Родныя Цімкавічы былі для яго даражэй за ўсё на свеце. У яго ўспамінах можна знайсці такія радкі: «Taм жывyць yce мae пepcaнaжы. Уce дapoгi, пeйзaжы, дpэвы, xaты, чaлaвeчыя нaтypы, пpa якiя я кaлi-нeбyдзь пicaў. Гэтa ўcё aдтyль, caпpaўднae». З Цімкавічамі звязана не толькі дзяцінства Кузьмы Чорнага. Ён тут скончыў двухкласнае вучылішча, настаўнічаў, уваходзіў у штат супрацоўнікаў валаснога рэўкама. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 года ў Расіі сустрэў навучэнцам Няcвiжcкaй нacтaўнiцкaй ceмiнapыi. Усе тры гады навучання Кузьма Чорны быў лепшым семінарыстам. Праўда, пасля навучання ў семінарыі ён настаўнічаў даволі кароткі час. Затым працаваў у Слyцкiм пaвятoвым вaeнкaмaцe. Менавіта ў Слуцкі перыяд былі надрукаваны першыя літаратурныя творы Кузьмы Чорнага. Размова ідзе пра апавяданні «Гyзiк» i «Нa гpaнiцы». Аўтару тады ішоў 21-шы год.

Мінскі перыяд творчасці

У 1923 годзе распачаўся Мінскі перыяд у жыцці і творчасці Кузьмы Чорнага. Ён паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Аднак студэнцкае жыццё аказалася кароткім. Прычына: надзвычай вострыя матэрыяльныя праблемы. Пакінуўшы ўніверсітэт, перабіваўся часовымі заробкамі. Толькі з цягам часу ўдалося грунтоўна ўладкавацца ў гaзeцe «Бeлapycкaя вёcкa». Ва ўзросце 24 гадоў абазначыў сваё сяброўства ў лiтapaтypным aб’яднaнні «Мaлaдняк».

Добра вядома, што ў 1926 годзе ўзнікла літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Узвышша». Мікалай уступіў ва «Узвышша», адразу стаў ім кіраваць. Пяць гадоў папрацаваў галоўным літкансультантам кабінета маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР. У трыццацічатырохгадовым узросце ўліўся ў шэрагі сяброў Саюза пісьменнікаў БССР, які аб’ядноўваў прыхільнікаў метаду сацыялістычнага рэалізму. У апавяданнях 1930-х гадоў прасочваецца з’яўленне новага тэматычнага комплексу. Робіцца акцэнт на вытворчай тэме.

■ Стаяць: Я. Пушча, А. Бабарэка, У. Дубоўка, П. Глебка, К. Чорны; сядзяць: З. Бядуля, Ян Райніс, Я. Купала, К. Крапіва. 1926 г.

За кратамі

Канешне, знаходзячыся ў складзе сяброў Саюза пісьменнікаў БССР, ён не мог не прыкласці руку да апалагетыкі сталінскага рэжыму. Разам з тым выха-дзец з вёскі Борка-Бялевічы выступаў і як ахвяра гэтага рэжыму. 14 кастрычніка 1938 года ён апынуўся за кратамі. Без усялякіх падстаў класік літаратуры быў абвешчаны ворагам народа. Месцам зняволення была Мінская турма. Статус зняволенага Мінскай турмы меў месца да 8 чэрвеня 1939 года. Выхад на свабоду быў прадвырашаны ўдалым збегам абставін. Справу зняволенага Кyзьмы Чopнага ўзяў пад асабісты кантроль першы сакратар ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка. Панамарэнка прыйшоў да высновы аб тым, што гэта справа шыта белымі ніткамі. Далей было рашэнне на карысць Кузьмы Чорнага. Восем месяцаў зняволення моцна падарвалі здароўе пісьменніка.

Аднак праблемы са здароўем не азначалі, што пісьменнік стаў менш працаваць. Толькі за два перадваенныя гады было ад пачатку да канца напісана пяць рэчаў. Зараз без праблем у бібліятэках можна знайсці п’есу «Ірынка». А вось калі задацца мэтай знайсці іншыя рэчы, то тут будзе нулявы вынік. Не пройдзе і тыдзень з пачатку Вялікай Айчыннай вайны, як яны поўнасцю згараць. Зразумела, Кузьме Чорнаму прыйшлося трымаць чарговы ўдар лёсу. Як празаік ён не далічыўся трох раманаў, як літаратуразнаўца – самага дэталёвага даследавання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».

Грымнула вайна

Калі родная беларуская зямля зведала напад гітлераўцаў і іх сатэлітаў, літаратурны класік вырашыў эвакуіравацца. Эвакуацыя расцягнулася на тры гады. У гэты час пісьменнік змагаўся з ворагам словам. Яго нататкі змяшчала газета-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». Самае значнае з напісанага ў гады Вялікай Айчыннай вайны – тры раманы: «Вялікі дзень», «Пошукі будучыні», «Млечны Шлях». Далей ёсць сэнс назваць зборнікі фельетонаў «Кат у белай манішцы» і апавяданняў «Вялікае сэрца». У эвакуацыі стартаваў працэс напісання аповесцей «Скіп’ёўскі лес», «Сумліцкая хроніка», «Смага». Гэтыя творы пісаліся час ад часу. На жаль, ніводная з названых аповесцей не была даведзена да фінальнай кропкі.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы