Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім музеі прадстаўлена тэматычная выстава да Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

02.07.2020

У Капыльскім раённым краязнаўчым музеі ўвазе наведвальнікаў прадстаўлена новая выстава «Дзень вызвалення Беларусі на савецкіх паштоўках, канвертах і плакатах».

Прымеркавана яна да 76-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дню Рэспублікі).

На выставе можна ўбачыць паштоўкі, канверты і плакаты розных выдавецтваў, якія распавядаюць аб гераізме, мужнасці і стойкасці савецкіх людзей пры вызваленні Беларусі. На друкаваных музейных прадметах прысутнічаюць традыцыйная сімволіка свята (Георгіеўская стужка, сцяг Перамогі, святочны салют, ордэны і ўзнагароды, кветкі бэзу і гваздзікі і інш.), віншаванні са святам, розныя лозунгі («У плённай працы ўвысь з руін ты ўзняўся горда. З Днём вызвалення, Мінск, мой гераічны горад!» або «Слава савецкім ваярам-вызваліцелям Беларусі!»). На абарачэннях паштовак можна сустрэць цёплыя віншаванні ветэранаў вайны са святам, сярод якіх часта сустракаюцца пажаданні чыстага і мірнага неба над галавой.

Самы «найстарэйшы» экспанат на выставе - юбілейная картка, выпушчаная да 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якую ў фонд музея ў 1999 годзе перадаў капылянін, старшыня Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Аляксандр Касінскі. А якая выстава без атрыбутыкі ваеннага часу? Акрамя тэматычных друкаваных экспанатаў тут прадстаўлена салдацкая пілотка, пляшка і кацялок з лыжкай.

Андрэй Лятчэня

- Галоўная ідэя выставы - захоўваць гэту гераічную спадчыну, баявыя традыцыі беларускага народа, перадаваць новаму пакаленню самае святое пачуццё – любоў да Радзімы, суверэннай і незалежнай Беларусі, - распавядае навуковы супрацоўнік Капыльскага раённага краязнаўчага музея Андрэй Лятчэня. - Прыходзьце і пазнаёмцеся з выставай! Яе таксама можна паглядзець онлайн на сайце раённага краязнаўчага музея.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы