Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Гімназіст Ягор Александровіч - чатыры разы стыпендыят прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусь

02.07.2020

Гімназіст Ягор Александровіч - адзіны з юных талентаў Капыльшчыны, чатыры разы заахвочаны прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Рэкорд не пабіты

Такой высокай узнагароды Ягор Александровіч быў удастоены ў 2016, 2017, 2018 і 2020 гадах за прызавыя месцы па выніках заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па прадметах. Дзякуючы ўзаемадзеянню з настаўнікам гімназіі Аленай Сяргееўнай Роўбуць Ягор паказаў высокі ўзровень ведаў па геаграфіі.

Навошта патрэбныя фонды

Будучыню нашай Радзімы - будаваць маладым. А станаўленне чалавека адбываецца шмат у чым дзякуючы дзяржаве, і ў прыватнасці - дапамозе фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, таленавітай моладзі.

Калі былі створаны фонды?

Ідэя стварэння фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, таленавітай моладзі нарадзілася ў няпросты час. Тады, у сярэдзіне 1990-х гадоў, сур'ёзныя заняткі навуковымі даследаваннямі або творчасцю станавіліся ўсё менш прэстыжнымі. Лепшыя выпускнікі ВНУ, маладыя дзеячы культуры імкнуліся паехаць на работу за мяжу. Каб змяніць сітуацыю, у краіне стала праводзіцца мэтанакіраваная палітыка падтрымкі беларускай навукі і нацыянальнай культуры, адным з прыярытэтаў якой стала дапамога таленавітай моладзі. Абодва фонды створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 19 ад 12 студзеня 1996 года.

Адкуль сродкі?

Сродкі фонду ўтвараюцца за кошт асігнаванняў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, добраахвотных узносаў у выглядзе грашовых сродкаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама юрыдычных асоб і іншых паступленняў. Сродкамі фондаў распараджаюцца іх парады, якія ствараюцца з ліку вядучых дзеячаў культуры і мастацтва, прадстаўнікоў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, зацікаўленых дзяржаўных органаў і арганізацый, творчых саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў.

Што значыць званне стыпендыята?

Перш за ўсё, званне і стыпендыята, і лаўрэата прэзідэнцкага фонду - гэта не проста ўзнагарода. Гэта знак таго, што дзяржава бярэ на сябе адказнасць за далейшае прафесійнае станаўленне маладога таленту - школьніка ці студэнта. Лёс кожнага лаўрэата ўважліва адсочваецца і пасля таго, як ён уступае ў дарослае жыццё. Маладым людзям аказваецца падтрымка ў выбары працоўнага месца, у вырашэнні іх жыллёвых і іншых матэрыяльных праблем, а таксама ў пытаннях, звязаных з іх станаўленнем у жыцці.

Хто яны - стыпендыяты з Капыльшчыны?

Каля трох дзясяткаў навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі былі ўзнагароджаны такой высокай узнагародай. Гэта вучні як гарадскіх устаноў адукацыі, так і сельскіх. Пачынаючы з 2006 года высокі ўзровень ведаў па розных прадметах паказалі навучэнцы Гразоўскага КПК д/с - СШ, СШ № 2 г. Капыля ім. Т. Гартнага, СШ № 3 г. Капыля, Бучацінскай, Цімкавіцкай і Ванелевіцкай СШ, гімназіі № 1 г. Капыля ім. М.В. Рамашко.

Меркаванне ў тэму

- Хлопцы, якія заахвочаны Прэзідэнтам грашовымі прэміямі, лічаць, што грошы тут не галоўнае, - упэўнена пазаштатны аўтар «СП», настаўнік СШ № 2 г. Капыля Таццяна Міхайлоўская. - Галоўнае, што кожны талент сапраўды заўважаны і ацэнены па вартасці. Маладыя людзі адчуваюць, што яны патрэбны сваёй краіне, што грамадства, людзі, дзяржава ў іх зацікаўлены. Важна, каб маладыя людзі змаглі рэалізаваць свае планы і мары. Вундэркінды як каштоўныя актывы. Іх імёны ўнесены ў электронныя банкі даных. Гэта своеасаблівы рэзерв кадраў нашай творчай моладзі. І будучыня любой краіны - гэта не энэрганосбіты, не машыны і заводы, а людзі, іх інтэлект. Менавіта яны будуць развіваць і рухаць навуку, практыку, медыцыну, бізнес, мастацтва, жыццё наперад. Менавіта яны здольныя зрабіць так, каб пра краіну ведалі ва ўсім свеце.

Дыяна ТКАЧЭНКА

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы