Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адзначылі на Капыльшчыне

06.07.2020

На Капыльшчыне, як і па ўсёй краіне, прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ля помніка воінам-вызваліцелям у райцэнтры адбыўся мітынг з удзелам прадстаўнікоў раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і жыхароў горада.

На мерапрыемстве з урачыстай прамовай выступілі старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, навучэнка сярэдняй школы №2 г. Капыля ім. Т. Гартнага Аліна Мароз і начальнік адасобленай групы Капыльскага раёна ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Сяргей Маргалік.

З Днём Незалежнасці павіншаваў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык

Ад імя моладзі раёна выступіла Аліна Мароз

Да ўдзельнікаў мітынгу звярнуўся начальнік адасобленай групы Капыльскага раёна ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Сяргей Маргалік

Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі да мемарыяла вянкі і жывыя кветкі.

Увечары святочнага дня для капылян і гасцей горада была падрыхтавана забаўляльная праграма на плошчы Леніна. Тут працавалі пункты грамадскага харчавання, гандлёвыя кропкі, выставы-продажы, гульнявыя атракцыёны. Аматары музычнай творчасці змаглі атрымаць асалоду ад тэматычнага канцэрта «Мы завемся – беларусы!». Для гледачоў прагучалі нумары ў выкананні народнага жаночага вакальнага ансамбля «Аліра», Вольгі Даманскай, Вячаслава Курчыка, Валянціны Зарэмбаўскай, Юліі Навумовіч, Наталлі Фінке, Кацярыны Шкурынскай, Таццяны Максіменка, Віктара Бярновіча, Кацярыны Грышкінай і Аляксандра Карповіча. Яркім фінальным акордам канцэрта сталі нумары ад народнага вакальна-інструментальнага ансамбля «Замкавая гара».

А кульмінацыяй свята стала выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у рамках акцыі «Спяваем гімн разам».

Аксана Міхайлоўская

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы