Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Як гатовы капыльскія аграрыі да свайго галоўнага іспыту - жніва

08.07.2020

Пытанне падрыхтоўкі да ўборачнай кампаніі, вынесенае на пасяджэнне райвыканкама, кіраўнік раёна Сяргей Пілішчык лічыць трохі запозненым.

Бо практычна жніво пачалося. Спачатку азімы ячмень паклікаў у поле, затым - азімая свірэпіца, і ўжо пачалі выходзіць на ўборку рапсу. Але ўсё ж ёсць пытанні, якія патрабуюць хутчэйшага вырашэння. Хто сёння гатовы цалкам пачаць жніво? І хто зацягнуў падрыхтоўку, праігнараваўшы тэрміны?

Што тычыцца апошняга пытання, то тут прыйшлося трымаць адказ перад членамі выканкама кіраўнікам УП «ПIК-Лясное», ААТ «Скабін», «Капыльскае», «Прагрэс 2010». Менавіта ў гэтых гаспадарках назіраецца нездавальняючая арганізацыя работы па рамонце збожжаўборачных камбайнаў, зернесушыльных комплексаў. Напрыклад, па стане на 25 чэрвеня ў «ПIК-Лясное» з 14 камбайнаў да працы былі гатовыя толькі 5, у «Скабіне» - з 8 - 4, «Прагрэс 2010» з 9 - 5. Наяўнасць збожжаўборачных камбайнаў, якія ёсць у раёне, дазваляе правесці ўборку збожжавых і зернебабовых за 20 дзён. Але гэта пры поўнай гатоўнасці. У вышэйзгаданых гаспадарках з-за нізкай арганізацыі падрыхтоўкі камбайнаў тэрміны могуць павялічвацца ад 23 да 25 дзён. А гэта ўжо адаб'ецца і на якасці ўборкі.

Што трэба будзе прыбраць

У сельгаспрадпрыемствах раёна ўборачная плошча збожжавых, зернебабовых, кукурузы складае 37 645 га. Гэта на 393 га больш, чым у мінулым годзе. Азімыя збожжавыя, якія падлягаюць уборцы, складаюць 23666 га (-79 га), у тым ліку: 1263 га азімай жыта (+491 га), 4282 га азімай трыцікале (-252 га), 17637 га азімай пшаніцы (-454 га), 484 га азімага ячменю (+332 га). Трэба будзе прыбраць 6640 га азімага рапсу (-247 га).

Яравы клін збожжавых (без кукурузы на збожжа) складае 9715 га (-1193 га), з іх: 7888 га ячменю (-239 га), 591 га аўса (+25 га), 1016 га зернебабовых (-185 га), 220 га грэчкі (+220 га). Акрамя таго, пасеяна 4460 га кукурузы на збожжа (+716 га). Для атрымання насеннага матэрыялу адведзены насенныя ўчасткі азімых збожжавых культур на плошчы 2347 га, яравых збожжавых і зернебабовых – 1869 га, азімага рапсу - 25 га.

Што чакаем

У выступе першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталя Ракевіча прагучала лічба 170 тысяч тон. Менавіта такі чаканы валавы збор збожжавых і зернебабовых з кукурузай. А азімы рапс у першапачатковай вазе павінен скласці 20 тысяч тон. Неабходна забяспечыць выкананне дзяржзаказу на збожжа харчовае ў аб'ёме 13 350 тон, у тым ліку: 12 тысяч тон пшаніцы, 500 тон – ячменю, 250 тон – грэчкі, 600 тон – жыта. Акрамя таго, 2500 тон піваварнага ячменю, 2120 тон - масласямян рапсу.

Чым прыбіраць

Для ўборкі рапсу, збожжавых і зернебабовых культур у гаспадарках раёна маецца 137 камбайнаў, у тым ліку: 100 адзінак маркі КЗС-1218, па 10 адзінак – «Лексіён» і КЗС-10К, 8 адзінак – «Нью-Холанд», 6 – Дон-1500Б і па 1 адзінцы камбайнаў марак «Ліда-1300», «Мега», «Акрас».

Для ўборкі саломы маецца 82 прэс-падборшчыка, 60 рулонавозаў. Для дапрацоўкі збожжа – 32 збожжа-ачышчальна-сушыльных комплексы. На адвозцы збожжа ад камбайнаў плануецца задзейнічаць 116 адзінак аўтамабільнай і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі арганізацый раёна. Плануецца прыцягнуць 6 адзінак тэхнікі з Цэнтральнага раёна горада Мінска для перавозкі збожжа і правядзення іншых сельгасработ. На адвозцы збожжа дзяржаве будзе працаваць 20 адзінак аўтатранспарту прамысловых арганізацый раёна, 35 адзінак - сельгасарганізацый, прыватных асоб і іншых прамысловых арганізацый вобласці.

Аб складах

У сельгасарганізацыях раёна маецца 96 складоў для захоўвання фуражнага збожжа ёмістасцю 90 тысяч тон, 45 складоў для захоўвання насеннага збожжа ёмістасцю 10 тысяч тон. У цяперашні час на аб'ектах зроблены рамонт, ачыстка і дэзінсекцыя. Да ўборачнай кампаніі праверана вагавая гаспадарка.

Рашэнне абавязвае

У мэтах паспяховага правядзення ўборачнай кампаніі райвыканкам прыняў рашэнне, у якім абавязаў кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў разгледзець праблемныя пытанні падрыхтоўкі да правядзення ўборкі ўраджаю на пашыраных пасяджэннях наглядальных саветаў гаспадарак сумесна са спецыялістамі райсельгасхарча і работнікамі райвыканкама, адказнымі за правядзенне ўборачнай кампаніі. Неабходна забяспечыць 100-працэнтную гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў і іншых тэхнічных сродкаў, сушыльнай гаспадаркі і складскіх памяшканняў; рамонт і паверку вагавой гаспадаркі; забяспечыць прэсаванне саломы на ўсёй плошчы збожжавых культур. Неабходна забяспечыць выкананне заканадаўства аб працы, правілаў аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі. У абавязковым парадку забяспечыць механізатараў спецвопраткай, спецабуткам (забараніць выкарыстанне абутку без фіксацыі пяткі), медыцынскімі аптэчкамі. Забяспечыць двухразовым харчаваннем і пітной вадой удзельнікаў жніва на працягу дня, арганізаваць штодзённую працу душавых і лазняў. Усе камбайны павінны быць аснашчаны супрацьпажарным інвентаром.

У мэтах каардынацыі работ па правядзенні ўборкі і аказанні практычнай дапамогі гаспадаркам раёна створаны раённы штаб, які ўзначаліў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык. Для кантролю за выкананнем тэхналагічных патрабаванняў на ўборцы збожжавых культур створаны тэхналагічныя групы.

Асобныя пункты пастановы датычацца службаў, ад якіх залежыць ход жніва, захаванне тэхналагічнай дысцыпліны, здароўя і бяспекi ўдзельнікаў уборачнай.

Вялікая роля адводзіцца ідэалагічнаму забеспячэнню на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, дзе прадугледжаны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання лепшых з лепшых.

Марыя Шэіна

 «СП» 

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы