Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык правёў сустрэчу з працоўным калектывам Капыльскага райаграсервіса

09.07.2020

Сустрэчы з працоўнымі калектывамі, прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі - гэта выдатная магчымасць для дыялогу, падчас якога жыхары раёна могуць не толькі задаваць пытанні, але і дзяліцца сваім бачаннем той ці іншай праблемы.

Падобная сустрэча адбылася ў ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс», дзе ішла размова аб далейшым развіцці арганізацыі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення райсельгасхарча Віталь Ракевіч.

Працягам сустрэчы стала прадстаўленне працоўнаму калектыву новага кіраўніка. Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама прынята рашэнне прызначыць дырэктарам раённага прадпрыемства Леаніда Станіслаўчыка.

Сяргей Пілішчык віншуе Леаніда Станіслаўчыка

Прадстаўляючы кіраўніка, галоўны дзяржаўны інспектар дзяржтэхнагляду ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерый Прахарэня адзначыў яго кіраўнічую кампетэнтнасць, прафесійныя і арганізатарскія здольнасці. Леанід Паўлавіч Станіслаўчык пасля паспяховага заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. В. Куйбышава працаваў галоўным бухгалтарам саўгаса «Лясное», а потым кіраўніком гэтага сельгаспрадпрыемства. З 2017 года да цяперашняга часу - намеснік дырэктара па вытворчасці ААТ «ПМК-11 г. Капыль» Мінскай вобласці.

Звяртаючыся да прысутных, старшыня райвыканкама падкрэсліў, што ад правільнасці выбару кіраўніка залежыць поспех справы і само існаванне любой арганізацыі. Адзначана, каб дамагчыся вынікаў дырэктару спатрэбіцца праявіць арганізатарскія здольнасці і актывізаваць працу прадпрыемства.

- Хай кожны з вас успрыме новага кіраўніка як антыкрызіснага кіраўніка, - звярнуўся да калектыву Сяргей Пілішчык. - Галоўная задача сёння - вывесці райаграсэрвіс ва ўстойлівы стан, ад якога наўпрост будзе залежаць эканамічнае развіццё арганізацыі, суадносіны росту заработнай платы і прадукцыйнасці працы.

Таццяна БОХАН

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы