Падымаліся пытанні асфальтавання дарог, добраўпарадкавання, уборкі пад'ездаў і прыдамавой тэрыторыі супрацоўнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі па вуліцы Пралетарскай.
Аляксандр Дубіна падчас гутаркі з культработнікамі
Практычна з аналагічнымі праблемамі на прамую лінію да намесніка старшыні райвыканкама, якая адбылася ў гэты ж дзень, звярнулася і капылянка. Жанчына занепакоена станам пешаходнай дарожкі па вул. 50 гадоў БССР, несвоечасовым абкошваннем травы, таксама пацікавілася, калі ж адкрыюць гарадскую лазню.
Кожнае пытанне, якое паступіла падчас сустрэчы з культработнікамі і на прамую тэлефонную лінію з грамадзянамі, узята на кантроль для далейшага тлумачэння і рашэння.
Таццяна БОХАН
«СП»